Бітва пры Майпу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
«Бітва пры Майпу»
Хуан Маўрыцыё Ругендас, (1837)

Бітва пры Майпу, апошняя вялікая бітва ў вайне за незалежнасць Чылі. Адбылася 5 красавіка 1818 года. Чылійцы на чале з Хасэ дэ Сан Марцінам і Бернарда O'Хігінсам перамаглі іспанскіх раялістаў.

Перайшоўшы Анды ў 1817 годзе, арміі Хасэ дэ Сан Марціна і Бернарда O’Хігінса разбілі іспанцаў у бітве пры Чакабука і ў бітве пры Чалчуапа. Неўзабаве чылійцы занялі Санцьяга. Іспанскі віцэ-кароль паслаў новую армію пад кіраўніцтвам генерала Марыяна Асорыя, якая перамагла чылійцаў у бітве пры Канча Раяда. У выніку працэс набыцця незалежнасці зацягнуўся. Пасля паразы чылійцы пачалі збіраць новую армію і рыхтавацца да далейшай барацьбы.

У красавіку 1818 года армія Сан Марціна вырушыла з Санцьяга ў кірунку Андаў. Пераадолеўшы горы на вышынях да 4000 метраў, у скалістых мясцінах армія наблізілася да іспанскага войска на чале з генералам Асорыя. Іспанская кавалерыя апынулася ў неспрыяльным для вядзення бітвы месцы. Сан Марцін падзяліў сваё войска на две часткі, атачыў іспанцаў. Праз 6 гадзін бітвы, дзякуючы выкарыстанню сучаснай зброі і тактычнай перавазе ў размяшчэнні войска, чылійцы ўзялі перамогу над іспанскай арміяй.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]