Бітва пры Пльзене

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бітва пры Пльзене
Асноўны канфлікт: Трыццацігадовая вайна
Siege of Pilsen.jpg
Аблога Пльзені
Дата 19 верасня21 лістапада 1618
Месца Пльзень, Чэхія
Вынік Перамога Багеміі
Праціўнікі
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Banner of the Bohemian Coat of Arms.svg Багемія,
Flag of The Electoral Palatinate (1604).svg Курпфальц,
Savoie flag.svg Савойскае герцагства | rowspan="1" width="50%" | Emblem of the Papacy SE.svg Чэшскія каталікі
|}
Камандуючыя
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Banner of the Bohemian Coat of Arms.svg Пётр Эрнст II фон Мансфельд
| rowspan="1" width="50%" | Невядомы

|}
Сілы бакоў
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | 20 000 пехацінцаў
| rowspan="1" width="50%" | 4000 пехацінцаў,
158 кавалерыстаў
|}
Страты
{| style="background: #f9f9f9; width: 100%; text-align: left;" |
| width="50%" style="border-right: 1px dotted #aaa;" | Невядома
| rowspan="1" width="50%" | Невядома

|}
 
Трыццацігадовая вайна
ПльзеньЛомніцаСаблатВестэрніцэБелая Гара

ВіслахВімпфенХёхстФлерусШтатлонБрэдаДэсауЛутэрШтральзундВольгастФранкфуртМагдэбургВербенБрэйтэнфельдЛехФюртАльтэ ВестэЛютцэнОльдэндорфНёрдлінгенВітштакРайнфельдэнБрайзахХемніцДаўнсЛя МарфіАнекурБрайтэнфельдДанія і НарвегіяРакруаТутлінгенФрайбергЮтэрбагЯнкаўХюлстМергентхаймНёрдлінген 2ЦусмаргаўзенЛансПрагаВестфальскі мір

Бітва пры Пльзене — аблога Пльзеня, праведзеная чэшскімі пратэстантамі пад кіраўніцтвам графа Мансфельда. Гэта было першае значнае баявое сутыкненне Трыццацігадовай вайны.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

23 мая 1618 года, пратэстанцкае дваранства Прагі захапіла ўладу і выкінула каталіцкіх прадстаўнікоў у акно пражскай гарадской залы. Новы ўрад, створаны пратэстанцкай верхавінай запрасіла графа Мансфельда кіраваць усімі вайсковымі сіламі. Каталікі сталі пакідаць Прагу. Шматлікія з іх эвакуяваліся ў Пльзень, разлічваючы на тое, што гарадскія ўмацаванні дазволяць ім вытрымаць досыць доўгае вайсковае супрацьстаянне. Горад быў добра падрыхтаваны да доўгай аблогі, аднак умацаванні мелі невялікі гарнізон, а для артылерыі бракавала пораху. Мансфельд вырашыў захапіць горад да таго, як горад атрымае падтрымку звонку.

Аблога[правіць | правіць зыходнік]

19 верасня 1618 года армія Мансфельда дасягнула ўскраін горада. Абаронцы заблакавалі дзве з гарадскіх брамаў, а на трэціх вылучылі дапаўняльную ахову. Пратэстанцкая армія была занадта слабая, каб узяць замок штурмам, таму Мансфельд вырашыў узяць аблогай. 2 кастрычніка прыбыла пратэстанцкая артылерыя, але з-за малога калібру і невялікай колькасці, бамбардзіроўка мела невялікі эфект. Аблога працягнулася, пратэстанты штодня атрымлівалі падмацаванні, у той час як абложаныя адчувалі нястачу ў харчаванні і амуніцыі. Таксама, галоўны гарадскі калодзеж быў разбураны, а запасы воды хутка скончыліся.

Нарэшце 21 лістапада ў сцяне быў прабіты пралом, і пратэстанты ўвайшлі ў горад. Пасля некалькіх гадзін рукапашнай сутычкі горад быў у руках Мансфельда.

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Пасля захопу горада Мансфельд запатрабаваў 120.000 залатых гульдэнаў у якасці кантрыбуцыі і дапаўняльна 47.000 флорынаў за абяцанне не рабаваць і не спальваць горад. Аднак, хутка Свяшчэнная Рымская імперыя і Баварыя сабралі значныя сілы і накіравалі да Пльзену і Празе. Ізноў вылучаных чэшскі кароль Фрыдрых V хваляваўся перавагай сапернік а і загадаў арміі перагрупавацца і нападаць на варожыя арміі па асобку. У наступстве Фрыдрых V быў пакінуць усімі саюзнікамі і патрываў паразу ў бітве на Белай Гары.


Шаблон:Battle-stub