Бітва пры Чашніках (1567)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бітва пры Чашніках
Асноўны канфлікт: Лівонская вайна
Дата 20 ліпеня 1567
Месца Чашнікі (недалёка ад Полацка)
Вынік Вырашальная перамога войска ВКЛ
Праціўнікі
Lob Grundwald flags Litwa 1410.svg Вялікае Княства Літоўскае Royal Coat of arms of Russia (17th century).svg Маскоўская дзяржава
Камандуючыя
Раман Сангушка Пётр Срэбны-Абаленскі
Васіль Палецкі
Амурат
Сілы бакоў
2000 8 000
Страты
невялікія мноства забітых і параненых

Бітва пры Чашніках, Бітва на рацэ Уле 1567, Бітва пад Копіем — эпізод Лівонскай вайны (1558—1583). Адбылася на рацэ Уле пад Чашнікамі. Вялікалітоўскі атрад колькасцю 2 тыс. чалавек на чале з Раманам Сангушкам перамог маскоўскі корпус ваяводы Пятра Срэбнага (8 тыс. чалавек). Вынікам бітвы стала аблога ў сярэдзіне лютага 1568 года Янам Хадкевічам Улы, пасля чаго 24 верасня 1568 года Раман Сангушка вызваліў крэпасць Ула.

Перадумовы бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Падчас Лівонскай вайны Іван Грозны ўмацоўваў становішча сваіх войскаў у захопленых літоўскіх землях, умацоўваючы старыя і будуючы новыя крэпасці. У ліпені 1567 года маскоўскія ваяводы князь Пётр Срэбны-Абаленскі, баярын Калычоў і князь Юрый Такмакоў разам са служылым татарскім царэвічам Амуратам выступілі з царскім і татарскім войскам з Полацка і перайшлі Дзвіну, каб забяспечыць пабудову крэпасці Копіе (на поўдні ад Полацка) на востраве, размешчанай пасярод возера Суша. Частка маскоўскіх войскаў на чале з Юрыем Такмакавым заняла востраў і пачала будаваць на ёй крэпасць. Іншыя сілы спыніліся непадалёк у палявым лагеры ва ўрочышчы Суша.

Раман Сангушка правёўшы разведку і, сабраўшы прыкладна дзве тысячы салдат, адправіўся ў паход на маскоўскае войска, колькасць якога складала 8 тысяч ваяроў. Храніст Марцін Бельскі адзначаў: «20 дня ліпеня, маючы вызначаныя звесткі ад відавочнікаў пра войска маскоўскае, якіх было з татарамі 8000, якія рухаліся з Чашнікаў да іх».

Ход бітвы[правіць | правіць зыходнік]

Ноччу 21 ліпеня салдаты лёгкай конніцы Рамана Сангушка (казакі) напалі на перадавую варту ў 100 вершнікаў і разграмілі іх. Умела выкарыстоўваючы веды мясцовасці, яны раптам напалі на лагер, пяхота хутка раскідала драўляную агароджу, а кавалерыя, не даўшы магчымасці маскоўскім ваярам пашыхтавацца ў баявыя парадкі, уварвалася ў лагер. За кароткі час маскоўскае войска было амаль цалкам разгромлена. Мноства салдат было ўзята ў палон, быў захоплены абоз і вызвалены з палону салдаты свайго войска і мірныя жыхары, галоўным чынам сяляне, запалоненыя падчас паходу з Полацка.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Тарас А. Е. Войны Московской Руси с Великим Княжеством Литовским и Речью Посполитой в XIV—XVII вв. Москва: «АСТ»; Минск: «Харвест», 2010. — 800 с — ISBN 978-985-13-6108-9.