Бітва ста палкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бітва ста палкоў
Асноўны канфлікт: Другая япона-кітайская вайна, Другая сусветная вайна
Салдаты 8-й арміі ў акопах
Салдаты 8-й арміі ў акопах
Дата 20 жніўня5 снежня 1940
Месца Паўночны Кітай
Вынік Перамога НВАК
Праціўнікі
Flag of the Chinese Communist Party.svg 8-я армiя НВАК Сцяг Японскай імперыі Японская імперыя
Сцяг цэнтральнага ўрада Кітайскай Рэспублікі Кітайскiя калабаранты
Камандуючыя
Flag of the Chinese Communist Party.svg Чжу Дэ Сцяг Японскай імперыі Хаяо Тада
Сілы бакоў
400 000 830 000
Страты
22 000[1] 46 000[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бітва ста палкоў — найбуйнейшая наступальная аперацыя Народна-вызваленчай арміі Кітая супраць японскіх акупацыйных войскаў падчас япона-кітайскай вайны. Пачалася 20 жніўня 1940 года і завершылася 5 снежня таго ж года[2].

З лета 1940 г. 8-я армія задзейнічала ў тыле ворага ў Паўночным Кітаі 105 палкоў (адсюль пайшла назва аперацыi) для шырокамаштабнага стратэгічнага наступлення на занятыя японскімі войскамі лініі камунікацый і апорных пунктаў. Наступ працягваўся больш за 5 месяцаў.

У ходзе баявых дзеянняў ваенныя часткі КПК занялі тэрыторыю з насельніцтвам больш за 5 мільёнаў чалавек, 73 населеных пункта. Было праведзена 1824 бою з японскімі войскамі, забіта і паранена больш за 20 000 японскіх салдат і афіцэраў, не лічачы ваеннаслужачых калабарацыйных войскаў на тэрыторыі Кітая, захоплена звыш 5400 вінтовак, 200 кулямётаў, 200 гранатамётаў, 16 гармат і вялікая колькасць боепрыпасаў[3]. Страты НВАК склалі 22 000 чалавек. Таксама было разбурана 500 км чыгунак і каля 1500 км шашэйных дарог, падарвана 260 мастоў.

Перадгісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вытокі гэтай аперацыі адносяцца да ліпеня 1940 годы, калі Генеральны штаб нацыянальна-рэвалюцыйнай арміі атрымаў дадзеныя аб падрыхтоўцы японцамі сіламі 3-4 пяхотных дывізій са сродкамі ўзмацнення наступальнай аперацыі ў напрамку Лаян-Тунгуань і далей на Сіань з задачай авалодаць заходнім участкам Лунхайскай чыгункі і гэтым пазбавіць цэнтральныя правінцыі Кітая сувязі з Ланьчжоў — асноўнай базай забеспячэння зброяй, што паступала з Савецкага Саюза[2].

Кітайскае ваеннае кіраўніцтва прыйшло да высновы, што неабходна ўзмацніць абарону Лаянскага і Тунгуаньскага напрамкаў і прыняць меры да зрыву японскай аперацыі.

Мэты і падрыхтоўка[правіць | правіць зыходнік]

У гэты час партызаны і часткі 8-й арміі займалі раёны, выгадныя для нападу размешчаных па дарогах у паўднёвай Шаньсі 41-й і 36-й японскіх пяхотных дывізій. На поўнач ад дарогі Чжэндзін-Таюань, дзе дзейнічала 120-я дывізія, мелася магчымасць нанесці ўдар па 26-й і 110-й японскім пяхотных дывізіях. Да гэтага часу войскі Чжу Дэ аперацыі супраць японцаў не вялі[2].

Стваралася абстаноўка, пры якой без сур’ёзных баёў супраць японцаў або канфліктаў з часткамі цэнтральнага падпарадкавання 8-я армія не магла аднавіць шляхі Шэньсі-Ганьсу-Нінсяскага савецкага асаблівага раёна. Атрыманая ад Чан Кайшы тэлеграма падавала такую ​​магчымасць без асаблівых перашкод[4].

У Яньань было прынята рашэнне падрыхтаваць аперацыю з галоўнай мэтай забяспечыць умовы перамоваў КПК з Гаміньданам па пытаннях партызанскіх баз і межаў Шэньсі-Ганьсу-Нінсяскага савецкага асаблівага раёна. Было задумана дэблакiрaваць некаторыя часткі і атрады 129-й і 115-й дывізій, якія дзейнічалi у паўднёвай Шаньсі, і ўсталяваць іх сувязь з іншымі партызанскімі раёнамі; парушыць камунікацыі японцаў і тым сарваць рыхтуемы імі наступ[5].

Ход аперацыi[правіць | правіць зыходнік]

Ваенныя сілы КПК складалі напярэдадні бітвы каля за 400 000 чалавек або 115 палкоў. Між тым, Японія валодала больш старымі звесткамі, якія адрозніваліся ад сапраўдных лічбаў у некалькі разоў у меншы бок. Гэта было звязана са шматразовым папаўненнем колькасці кітайскіх войскаў за папярэднія гады. Дадзенае акалічнасць заахвоціла Чжу Дэ і іншых ваеначальнікаў НВАК засяродзіць усе свае войскі (46 палкоў са 115-й Дывізіі, 47 палкоў з 129-й Дывізіі і 22 палка з 120-й Дывізіі) у барацьбе супраць японскіх захопнікаў.

З 20 жніўня па 10 верасня войскі 4-й, 8-й армій, а таксама партызанскія злучэнні выступілі супраць японскіх акупантаў у правінцыях Шаньсі, Чахар, Хубэй і Хэнань, наносячы ўдары па японскіх камунікацыях. Каля 10 тысяч японскіх вайскоўцаў трапілі ў акружэнне[6].

З 20 верасня баi звадзілicя да дзеянняў супраць блакіраваных японскіх гарнізонаў. Пасля 6 кастрычніка 1940 году кітайскія войскі перашлi ў абарону, адбіваючы контрнаступленне падраздзяленняў японскай арміі. У гэты перыяд, з кастрычніка па снежань, японцы адказалі контратакамі, у выніку якіх змаглі вярнуць кантроль над многімі захопленымі гарадамі і станцыямі[6].

Усяго кітайскія вайскоўцы знішчылі каля 960 кіламетраў чыгуначнага палатна, сотні мастоў і тунэляў, а таксама буйную вугальную шахту, якая мела важнае значэнне для японскай прамысловасці.

У культуры[правіць | правіць зыходнік]

  • к/ф Бітва ста палкоў, 2015

Зноскі

  1. а б John W. Garver. Chinese-Soviet Relations, 1937–1945. Стр. 120.
  2. а б в Стр. 431. Наступление «ста полков». Калягин А. Я. По незнакомым дорогам.
  3. Стр. 434. Наступление «ста полков». Калягин А. Я. По незнакомым дорогам.
  4. Стр. 431-432. Наступление «ста полков». Калягин А. Я. По незнакомым дорогам.
  5. Стр. 432. Наступление «ста полков». Калягин А. Я. По незнакомым дорогам.
  6. а б Японо-китайская война 1937 - 1945 гг.

Спасылкi[правіць | правіць зыходнік]