Бішава

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бішава
харв. Biševo
Porat Bay, Bisevo Island, Croatia.JPG
Заліў Порат
Характарыстыкі
Плошча5,8 км²
Найвышэйшы пункт239 м
Насельніцтва15 чал. (2011)
Шчыльнасць насельніцтва2,59 чал./км²
Размяшчэнне
42°58′ пн. ш. 16°00′ у. д.HGЯO
Краіна
Бішава (Харватыя)
Бішава
Бішава
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Бішава (харв.: Biševo) — невялікі востраў у Адрыятычным моры, у паўднёвай частцы Харватыі. Знакаміты сваімі пячорамі. Плошча - 5,8 км². Насельніцтва (2011 г.) - 15 чал.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Востраў Бішава месціцца ва ўсходняй частцы Адрыятычнага мора ў 4,25 км на паўднёвы захад ад вострава Віс, у 313,5 км на поўдзень ад Заграба, сталіцы Харватыі. Складзены пераважна вапнякамі, даволі гарысты. На паўднёвым усходзе ўзнімаецца масіў з найвышэйшым пунктам — гарой Стражэніца (239 м). На востраве маецца 25 пячор. Найбольш вядомая — Блакітная пячора.

Для Бішава характэрны так званы міжземнаморскі тып клімата з мяккім сонечным надвор'ем. Улетку сярэдняя тэмпература трымаецца каля 24°C, узімку — каля 6°C.

Схілы гор пакрыты ксерафітнай расліннасцю. Наземная фаўна бедная, прадстаўлена птушкамі, грызунамі, казуркамі, яшчаркамі. На захад ад вострава знаходзіцца важны раён здабычы тунца і крабаў.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Лічыцца, што востраў Бішава быў населены ўжо ў антычнасці. Аднак у пісьмовых крыніцах вядомы з XI ст., калі на ім быў пабудаваны бенедыкцінскі кляштар. У XVI ст. кляштар быў перанесены на суседні востраў Віс, хаця Бішава працягваў належыць бенедыкцінцам. Традыцыйнымі заняткамі мясцовага насельніцтва здаўна былі вырошчванне маслін і вінаграду, а таксама рыбалоўства. У нашы дні развіваецца турызм.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]