Бішафіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бішафіт з Антафагаста (Чылі)

Бішафі́тмінерал класа галагенідаў, 6-водны хларыд магнію MgCl2•6H2O. Часам змяшчае да 1 % брому, дамешкі кальцыю і серы[1]. Упершыню апісаны ў 1877 годзе. Названы ў гонар нямецкага геолага і хіміка К. Г. Бішафа (ням.: Karl Gustav Bischof).

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Крышталі прызматычныя, ігольчатыя. Колер ад празрыстага да белага. Цвёрдасць 1—2 па шкале Моаса. Крохкі. Шчыльнасць 1,591—1,604 г/см³. Раствараецца ў вадзе, спірце, мае горкі смак.

Другарадны мінерал пакладаў карналіту і галіту. Радовішчы ў Расіі, Германіі, Казахстане.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Бішафіт з'яўляецца сыравінай на магній і яго злучэнні. Таксама выкарыстоўваецца ў медыцыне, вытворчасці магнезільнага цэменту і інш. Насычэнне драўніны бішафітам надае ёй дадатковую трываласць.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 165. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]