Біялогія і сексуальная арыентацыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сексуальная арыентацыя
Раздзел сексалогіі
Агульнапрынятыя класіфікацыі

Гетэрасексуальнасць
Бісексуальнасць
Гомасексуальнасць

Іншыя класіфікацыі

Асексуальнасць
Антысексуальнасць
Аўтасексуальнасць
Шкала сексуальнасці Кінсі
Рашотка сексуальнай арыентацыі Клейна
Монасексуальнасць
Пансексуальнасць
Парафілія

Тэматычна звязаныя артыкулы

Эмацыйная арыентацыя
Эгадыстанічная арыентацыя
Біялогія і сексуальная арыентацыя
Вольны выбар і сексуальная арыентацыя
Статыстыка сексуальнай арыентацыі
Сексуальнасць жывёл
Сітуацыйныя сексуальныя паводзіны

Сексуальная арыентацыя з'яўляецца адным са складнікаў, якія дэтэрмінуюць палавыя і, адпаведна, рэпрадуктыўныя паводзіны чалавека. У медыцыне новага часу і першай палове XX стагоддзі адхілення ад стандартнай гетэрасексуальнай арыентацыі лічыліся душэўным захворваннем незразумелай этыялогіі,[1] прычым услед за Арыстоцелем мужчынская гомасексуальная арыентацыя разглядалася або як захворванне, або як следства ўплыву асяроддзя[2].

Следствам такога становішча стала тое, што адхіленні ад стандартнай сексуальнай арыентацыі разглядаліся выключна псіхіятрыяй (і часткова псіхалогіяй).[1] Становішча пачало змяняцца ў XX стагоддзі, калі ў сувязі з развіццём эндакрыналогіі, а затым нейраэндакрыналогіі, быў адкрыты ўплыў гарманальных фактараў на фізіялогію і паводзіны чалавека.

Эвалюцыйныя асновы палавых паводзін і сексуальная арыентацыя[правіць | правіць зыходнік]

Мал.1. Размеркавання мужчын паводле сексуальных арыентацый. Абсцыса — сексуальная арыентацыя па Кінсі, ардыната: доля мужчын з такой арыентацыяй[3]

У рамках метадалогіі біялогіі і медыцыны ключавым паняццем з'яўляецца фізіялагічная норма як праява адаптацыйнага оптымуму арганізма да асяроддзя на пэўнай стадыі развіцця. Адхіленне сексуальнай арыентацыі індывіда ад гетэрасексуальнай нормы і, адпаведна, змена рэпрадуктыўных паводзін, у рамках эвалюцыйнай тэорыі непасрэдна ўплывае на рэпрадуктыўны поспех індывіда: носьбіты такіх генаў apriori павінны пакідаць менш нашчадства і, як следства, павінна адбывацца элімінацыя такіх генаў з генетычнага пула папуляцыі.[4] Аднак, у прыклад прыводзіцца знойдзены т.зв. «ген альтруізму» і ўвогуле альтруізм. У біялогіі альтруізм тлумачыцца як «паводзіны, якія вядуць да павышэння прыстасаванасці (рэпрадуктыўнага поспеху) іншых асобін на шкоду сваім уласным шанцам на паспяховае размнажэнне» — адборам усё гэтак жа падтрымліваецца. А. У. Маркаў адзначыў, што такія паводзіны, відавочна, памяншаюць рэпрадуктыўны поспех і павінна, здавалася бы, адсявацца адборам. Прапанаваны розныя гіпотэзы, заснаваныя на роднасным адборы (рабочыя мурашкі таксама адмаўляюцца ад размнажэння — але ад гэтага іх гены толькі выйграюць), групавым адборы (калі гомасексуальныя сувязі ўмацоўвалі калектыў, як гэта адбываецца, напрыклад, у банабо) і на ідэі «пабочнага эфекту». Напрыклад, некаторыя факты паказваюць на існаванне алеляў, якія падвышаюць у жанчын рэпрадуктыўны поспех, а ў мужчын — верагоднасць развіцця гомасексуальнай арыентацыі (што памяншае рэпрадуктыўны поспех мужчын). Такі падвойны эфект мог бы растлумачыць устойлівае захаванне гэтых алеляў у чалавечым генафондзе. Акрамя таго, бі- і гомасексуальнасць даволі лагічна ўпісваюцца ў мадэль эвалюцыі старажытных гамінід Оўэна Лаўджоя"[5].

Дадатковым фактарам з'явілася даследаванне віду размеркавання па сексуальных арыентацыях: апынулася, што ў мужчын, у адрозненне ад жанчын, колькаснае размеркаванне ў шкале Кінсі бімадальна (гл. Мал. 1) — што дало падставу лічыць, што «ген гомасексуальнасці» мужчын існуе і лакалізаваны ў X-храмасоме.[6]

Даследаванні блізнят[правіць | правіць зыходнік]

Даследаванні блізнят дазваляюць атрымаць прыкладнае ўяўленне аб ролі генетычных фактараў і фактараў асяроддзя. Раннія даследаванні звычайна ўтрымлівалі метадалагічныя памылкі, што прыводзіла да таго, што блізняты, якія адрозніваліся па арыентацыі, траплялі да даследчыкаў значна радзей і атрыманая канкардантнасць апынялася завышанай. [7]

год публікацыі пол MZ% DZ% крыніца
1952 м 100 15 Kallman[8]
1968 м 60 14 Heston & Shields[9]
1991 м 47 0 Bunrich et al.[10]
1991 м 52 22 Bailey & Pillard[11]
1992 абодва 13 13 King & McDonald[12]
1993 абодва 65 29 Whitam et al.[13]
1993 ж 48 16 Bailey et al.[14]
1996 м 20 0 Bailey et al.[15]
1996 ж 24 11 Bailey et al.
1997 м 25 25 Hershberger[16]
1997 ж 55 25 Hershberger
2000 м 20 16 Bailey et al.[7]
2000 ж 24 10.5 Bailey et al.
2002 м 16.8 9.8 Bearman & Bruckner [17]
2002 ж 5.3 6.6 Bearman & Bruckner
2008 м 18 11 Langstrom et al.[18]
2008 ж 22 17 Langstrom et al.

Сучасныя кірункі даследаванняў[правіць | правіць зыходнік]

Некаторыя даследчыкі бачаць прычынна-следчую сувязь паміж біялагічнымі фактарамі і сексуальнай арыентацыяй. Гэтай тэме прысвечаны шэраг прац, якія ахопліваюць розныя вобласці біялогіі[1], напрыклад, кніга нідэрландскага нейрабіёлага Дыка Свааба — «Мы — гэта наш мозг. Ад маткі да Альцгеймера».

У навуковым свеце няма адзінага пункта гледжання ні наконт таго, якія біялагічныя фактары могуць мець ролю ў фарміраванні сексуальнай арыентацыі, ні за кошт якіх біялагічных механізмаў можа ажыццяўляцца такі ўплыў. Шэраг прадметных абласцей, у рамках якіх вядуцца даследаванні, уключае вывучэнне марфалагічнай структуры мозгу, прэнатальнага развіцця, спадчыннасці і генных вірусных інфекцый. Метадалагічна некаторыя даследаванні выкарыстоўваюць аднаяйцавых блізнят у якасці кантролю.[1][4][19][20][21]

Асноўныя кірункі, па якіх праводзяцца даследаванні фактараў, якія аказваюць уплыў на фарміраванне сексуальнай арыентацыі, — генетыка і эндакрыналогія, хоць пра нейкія пэўныя вынікі казаць рана. Артыкулы ў папулярных часопісах, напрыклад, Newsweek: «Гей ген?» (англ.: Gay gene?), даюць уяўленне аб гэтых даследаваннях, аднак іх вынікі варта лічыць папярэднімі.[1][22][23][24]

Большасць даследчыкаў сыходзяцца ў меркаванні, што не існуе аднаго-адзінага «гей гена», які вызначаў бы нешта такое комплекснае, як сексуальная арыентацыя, і што, хутчэй за ўсё, гэта вынік узаемадзеяння шэрагу біялагічных фактараў. Некаторыя навукоўцы прапануюць разглядаць гены ці гармоны ў якасці ключавых фактараў; таксама распаўсюджана меркаванне, што і тыя і іншыя адыгрываюць важную ролю.[21][25][26]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Psychiatry, Psychology, Law and Homosexuality - Uncomfortable Bedfellows. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  2. Арыстоцель. Нікамахава этыка
  3. Burr, Chandler. A Separate Creation: the Search for the Biological Origins of Sexual Orientation. New York: Hyperion, 1996
  4. 4,0 4,1 Genes that make some people gay make their brothers and sisters fecund. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  5. Гомасексуальнасць - непазбежны пабочны эфект бісексуальнасці і "прывязкі" секса да кахання.
  6. A linkage between DNA markers on the X chromosome and male sexual orientation. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  7. 7,0 7,1 Bailey, J. Michael ; Dunne, Michael P. ; Martin, Nicholas G. Genetic and Environmental Influences on Sexual Orientation and Its Correlates in an Australian Twin Sample J Pers Soc Psychol, Volume 78(3).March 2000.524-536
  8. Franz J. Kallmann Twin and sibship study of overt male homosexuality Am J Hum Genet. 1952 June; 4(2): 136—146.
  9. Heston L. L. & Shields, J. 1968. Homosexuality in twins: a family study and a registry study. Archives of General Psychiatry, 18, 149—160
  10. Bunrich, N.J., Bailey,J.M., & Martin, N.G/ (1991) Sexual orientation, sexual identity, and sex-dimorphic behaviours in male twins Behavior Genetics, 21,75-96.
  11. Bailey, J.M. & Pillard, R.C. 1991. A genetic study of male sexual orientation. Archives of General Psychiatry, 48, 1089—1096
  12. King, M., & McDonald, E. 1992 Homosexuals who are twins: A study of 46 probands. British Journal of Psychiatry, 160, 407—409.
  13. Whitam, F.L., Diamond, M. & MArtin, J. 1993. Homosexual orientation in twins: A report on 61 pairs and three triplet sets. Archives of Sexual Behaviour, 22, 187—206
  14. Bailey, J.M., Pillard, R.C., Neale, M.C., & Agyei, Y. 1993. Heritable factors influence female sexual orientation. Archives of General Psychiatry, 50, 217—223.
  15. Bailey, J.M., Dunn, M., & Martin, N.G. 1996. Sex differences in the distribution and determination of sexual orientation. Unpublished manuscript.
  16. Hershberger, S.L. 1997. A twin registry study of male and female sexual orientation. Journal of Sex Research, 34, 212—222.
  17. Bearman, P. S. & Bruckner, H. 2002 Opposite-sex twins and adolescent same-sex attraction. American Journal of Sociology 107, 1179—1205.
  18. Langstrom N, Rahman Q, Carlstrom E, Lichtenstein P. Genetic and environmental effects on same-sex sexual behavior: a population study of twins in Sweden. Arch Sex Behav. 2008 Feb;39(1):75-80.
  19. Opposite-sex twins and adolescent same-sex attraction. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  20. Genetic and Environmental Effects on Same-sex Sexual Behavior: A Population Study of Twins in Sweden. Праверана 2 студзеня 2012.
  21. 21,0 21,1 What Makes People Gay?. Праверана 2 студзеня 2012.
  22. Nature Plus Nurture. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  23. Is There a 'Gay Gene'?. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  24. Have Scientists Found the 'Gay Gene'?. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  25. Sexual Orientation and Adolescents. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.
  26. Submission to the Church of England’s Listening Exercise on Human Sexuality. Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2012. Праверана 2 студзеня 2012.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]