Біямеханіка (тэатр)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Біямеха́ніка у тэатры — сістэма трэнажу акцёра. Уведзена У. Меерхольдам як эксперыментальны педагагічны метад для дасягнення акцёрам дасканалага, віртуознага валодання сваім целам, рухамі.

Меерхольд лічыў, што творчасць акцёра — творчасць пластычных формаў у прасторы, і таму ён павінен умець арганізаваць і дакладна выкарыстоўваць выразныя сродкі свайго цела. Дапаможныя прадметы да асноўнага курса біямеханікі — фізкультура, акрабатыка, танец, рытміка, бокс, фехтаванне.

Як спецыяльны прадмет выкладалася ў Беларускай драматычнай студыі ў Маскве (19211926).

Элементы сістэмы біямеханікі ў працы з акцёрамі пры пастаноўцы спектакляў у тэатрах Беларусі выкарыстоўвалі рэжысёры М. Кавязін, В. Фёдараў, Н. Лойтар, В. Пацехін і інш.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]