Біярыц
| Горад | |||||
| Біярыц | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| фр.: Biarritz | |||||
|
|||||
| 43°28′47″ пн. ш. 1°33′18″ з. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Рэгіён | Новая Аквітанія | ||||
| Дэпартамент | Атлантычныя Пірэнеі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Плошча | 11,66 км² | ||||
| Вышыня цэнтра | 0 м | ||||
| Водныя аб’екты | Біскайскі заліў | ||||
| Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва | 26 690 чалавек (2006) | ||||
| Шчыльнасць | 2881,65 чал./км² | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 559 | ||||
| Паштовы індэкс | 64200 | ||||
|
|
|||||
| ville-biarritz.fr | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Біярыц (фр.: Biarritz) — горад на паўднёвым захадзе Францыі, у дэпартаменце Атлантычныя Пірэнеі, рэгіён Новая Аквітанія. Размешчаны ўздоўж Берагу Баскаў (фр. côte Basque) на мысе святога Мартэна (Saint-Martin) і практычна ўшчыльную прымыкае да гарадоў Англет і Баёна. Насельніцтва 33600 жыхароў (2006). Раскошны прыморскі кліматычны і бальнеялагічны курорт. Фешэнэбельны курорт, месца адпачынку і лячэння каралеўскіх асоб, прэзідэнтаў і іншых высокапастаўленых асоб.
У чатырох кіламетрах ад горада аэрапорт, які злучае горад з многімі гарадамі Францыі і Еўропы. У трох кіламетрах ад цэнтра горада чыгуначны вакзал, час у дарозе да Парыжа на хуткасным цягніку TGV складае 5 гадзін.
Гістарычна Біярыц — горад баскаў, ён размешчаны на баскскіх землях (фр. Pays basque), яго назва мае басконскае паходжанне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 840 годзе на землях Гасконі з’явіліся вікінгі. Яны рассяліліся на даволі шырокай тэрыторыі, у тым ліку і на тым месцы, дзе зараз размешчаны Біярыц. Іх прыцягнулі выдатныя магчымасці палявання на кітоў. Пасля ваеннага паражэння ў 982 годзе іх нашчадкі яшчэ доўга заставаліся на гэтых землях. Яны працягвалі кітовы промысел. Жылі вельмі адасоблена, ім катэгарычна забаранялася ўступаць у змешаныя шлюбы. Такога роду абшчыны мелі месца ў Гасконі і Навары. Канчаткова асіміляваліся яны толькі да пачатку XX стагоддзя. Біярыц заўсёды жыў акіянам. Спачатку гэта быў промысел рыбы і кітоў, але пазней, пачынаючы з XVIII стагоддзя, дзякуючы карыснасці для здароўя мясцовага паветра і вады, па рэкамэндацыі лекараў тут з’явіліся першыя адпачывальнікі і курортнікі.
Сапраўдную папулярнасць Біярыцу ў XIX стагоддзі прынес імператар Напалеон III, які адпачываў тут са сваім дваром. Каралева Вікторыя была ў Біярыцы ў 1889 годзе, а з 1906 года горад стаў любімым месцам адпачынку Эдуарда VII. Любіў бываць тут і кароль Іспаніі Альфонса XIII.
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]З архітэктурных славутасцяў горада варта адзначыць царкву Святой Яўгеніі (па-французску: Église Sainte Eugénie). Яна была пабудаваная ў візантыйскім стылі ў 1864 годзе па распараджэнні імператрыцы Яўгеніі. Прыцягвае турыстаў імператарская капэла і царква Сен-Мартэн, пабудаваная ў XII стагоддзі і адноўленая ў XVI стагоддзі. Раскошны Атэль-дзю-Пале таксама ўзведзены дзякуючы распараджэнню імператрыцы ў 1854 годзе.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Біярыц- http://www.ville-biarritz.fr (фр.) (англ.)
- http://biarritzforever.com (фр.)
- http://www.biarritz.fr (фр.)