Біяфра (рэспубліка)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Disambig-dark.svg У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне заліў Біяфра.
Гістарычная дзяржава
Рэспубліка Біяфра
Biafra, Bịafra
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Гімн: Land of the Rising Sun[d]
Biafra independent state map-en.svg

Сталіца
Мова(ы) Ігба і англійская
Афіцыйная мова Ігба і англійская
Рэлігія мясцовыя культы, хрысціянства
Грашовая адзінка фунт Біяфры
Плошча 77306
Насельніцтва 13500000
Форма кіравання рэспубліка
Commons-logo.svg Біяфра на Вікісховішчы

Бія́фра, таксама Рэспубліка Біяфра (англ.: Biafra, Republic of Biafra, ігба: Bịafra) — самаабвешчаная дзяржава ў Заходняй Афрыцы. Існавала падчас грамадзянскай вайны ў Нігерыі з 30 мая 1967 г. да 15 студзеня 1970 г.

У 1966 г. у Нігерыі адбылася серыя ваенных пераваротаў, што абвастрылі палітычныя адносіны паміж рознымі рэгіёнамі, узнавіліся этнічныя канфлікты. Падставай для абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Біяфра сталі даўнія этнічныя канфлікты паміж народамі ігба і хаўса (узнікалі ў 1945 г., 1953 г., 1964 г.), а таксама нежаданне афіцыйнага цэнтральнага ўрада выконваць пагадненне аб дэцэнтралізацыі кіравання дзяржавай.

Частка ваенных і паліцэйскіх на чале Адумегву Аджукву абвясцілі незалежнасць Рэспублікі Біяфра, дзе большую частку насельніцтва складалі ігба. Яна была прызнана з боку дзяржаў Габон, Гаіці, Кот-д’Івуар, Танзанія, Замбія, але не з боку ААН.

6 ліпеня 1967 г. нігерыйская армія пачала ваенныя дзеянні супраць самаабвешчанай дзяржавы. Ваенныя сілы Біяфры значна саступалі нігерыйскім, таму ў верасні 1968 г. фактычна пацярпелі поўную паразу. Тэрыторыі, што знаходзіліся пад кантролем паўстанцаў, зноў былі далучаны да Нігерыі. Вайна суправаджалася голадам і значнымі ахвярамі сярод мірнага насельніцтва. Спробы міжнароднай дапамогі насельніцтву прывялі да стварэння арганізацыі «Урачы без межаў» у 1971 г.

Патрабаванне аднаўлення незалежнасці Рэспублікі Біяфра зноў прывяла да канфлікта ў паўднёва-ўсходняй Нігерыі ў 19992006 гг.. Ён быў адзначаны ваеннымі і паліцэйскімі рэпрэсіямі. У наш час за межамі Нігерыі дзейнічаюць некалькі грамадскіх арганізацый, што аб'ядноўваюць бежанцаў з Біяфры і іх нашчадкаў, якія працягваюць выступаць за незалежнасць гэтага рэгіёна.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]