Біёта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Біёта (ад стар.-грэч.: βιοτή — жыццё) — гістарычна складзеная сукупнасць відаў жывых арганізмаў, аб'яднаных агульнай вобласцю распаўсюджвання ў сучаснасці альбо ў мінулыя геалагічныя эпохі. У склад біёты ўваходзяць як прадстаўнікі клеткавых арганізмаў (расліны, жывёлы, грыбы, бактэрыі, пратысты і г. д.), так і бясклетачныя арганізмы (напрыклад, вірусы).

Біёта з'яўляецца важнай часткай экасістэм і біясферы. Біёта актыўна ўдзельнічае ў біягеахімічных працэсах. Вывучэнне біёты — прадмет мноства навукаў, у тым ліку біялогіі, экалогіі, гідрабіялогіі, палеанталогіі, біягеахіміі і іншых.

У адрозненне ад біяцэнозу біёта можа характарызавацца адсутнасцю экалагічных сувязяў паміж рознымі відамі арганізмаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Современный словарь иностранных слов: Ок. 20000 слов. — 4-е изд., стер. — М.: Русский язык, 2001. — С. 98. — 742 с. — Доп, тираж 10 000 экз. — ISBN 5-200-02989-9 — УДК 811.161.1’373.45(038)
  • О полифункциональной роли биоты в самоочищении водных экосистем // Экология. 2005. № 6. С. 452—459.