Барыс Алегавіч Юрцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. А. Юрцін)
Барыс Алегавіч Юрцін
Дата нараджэння 29 лістапада 1932(1932-11-29) (91 год)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР

Барыс Алегавіч Ю́рцін (н. 29 лістапада 1932, г. Чыта) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў у 1958 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. У 19581963 гадах працаваў у інстытуце «Кузбасгарпраект» у Новакузнецку, у 19631971 гадах у Алма-Аце, у 19711973 гадах намеснік начальніка Галоўнага архітэктурна-планіровачнага ўпраўлення ў Мінску, у 19731990 гадах начальнік майстэрні, галоўны архітэктар майстэрні, галоўны архітэктар праектаў інстытута «Мінскпраект»[1].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1962 года. Пражываў у Мінску[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Выканаў у аўтарскім калектыве праекты планіроўкі забудовы Ніжнеастроўскай плошчы ў Новакузнецку, мікрараёнаў № 1, 2 у г. Новаілійску, № 10, Сайрак, Кактэм у Алма-Аце[2].

Асноўныя работы: добраўпарадкаванне берагавой зоны р. Свіслач у раёне вул. Пуліхава (19761990), добраўпарадкаванне бульвара па вул. Ракасоўскага (19751977), спартыўны комплекс «Працоўныя рэзервы» (19801984), рэканструкцыя тэрыторыі стадыёна «Дынама» (1980), архітэктурна-мастацкае афармленне станцыі метро «Парк Чалюскінцаў» (1984)[1], рэканструкцыя парку імя Чалюскінцаў (1986)[2], стварэнне архітэктурна-ландшафтных комплексаў усходніх раёнаў горада на аснове Сляпянскага водна-паркавага паўкальца (Дзяржаўная прэмія СССР 1989), рэканструкцыя ўчастка праспекта Ф. Скарыны (пл. Незалежнасці — Філімонава, 19841985), добраўпарадкаванне тэрыторыі, прылеглай да гасцініцы «Беларусь» (1989, усіх кіраўнік аўт. калектыву)[1], Міхайлаўскага сквера і інш[1].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны дыпломам і медалём СА СССР за Вілейска-Мінскую водную сістэму (1984). Дзяржаўная прэмія СССР за архітэктурна-ландшафтныя комплексы ўсходніх раёнаў Мінска (1989, у аўтарскім калектыве)[2].

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з архітэктарам Верай Юрціной.

Зноскі

  1. а б в г Юрцін Барыс Алегавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. а б в г Юртин Борис Олегович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]