Барыс Мікалаевіч Назаранка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Б. М. Назаранка)
Барыс Мікалаевіч Назаранка
Дата нараджэння 14 мая 1918(1918-05-14)
Месца нараджэння
Дата смерці студзень 2000 (81 год)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Партыя
Член у
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Айчыннай вайны II ступені ордэн Чырвонай Зоркі

Барыс Мікалаевіч Назаранка (14 мая 1918, Таганрог — студзень 2000) — беларускі архітэктар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Член КПСС з 1948 года. Пражываў у Мінску.

Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1956 годзе. Працаваў у архітэктурна-будаўнічых арганізацыях Растоўскай вобласці, на будаўніцтве рудняў у Данбасе, галоўным архітэктарам Бабруйска, раённым архітэктарам, начальнікам аддзела ў ГалоўАПУ Мінгарвыканкама, ва Упраўленні па будаўніцтве і архітэктуры Мінаблвыканкама, начальнікам праектна-канструктарскага бюро Мінгандлю БССР, з 1967 па 1978 г. — галоўным спецыялістам тэхаддзела БелНДІдзіпрасельбуда.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1957 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар, сааўтар праектаў парку і сквера ў Бабруйску, жылых дамоў у Асіповічах, прафілакторыя, клуба, жылых дамоў у калгасе «Зара», планіроўкі пасёлкаў ЦЭЦ-2, аўтазавода ў Мінску, забудовы цэнтра г.п. Іванава Брэсцкай вобласці, пасёлка Шчыткавічы Старадарожскага, Новы Двор Шчучынскага раёнаў (19501977).

Артыкулы ў часопісах і газетах па пытаннях сельскага будаўніцтва.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I і II ступені (1943, 1988), Чырвонай Зоркі (1942), медалямі.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]