Барыс Сямёнавіч Акрэсцін
| Барыс Сямёнавіч Акрэсцін | |
|---|---|
| руск.: Борис Семёнович Окрестин | |
| Дата нараджэння | 18 лютага 1923 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 6 ліпеня 1944 (21 год) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Прыналежнасць |
|
| Род войскаў | ваенна-паветраныя сілы |
| Гады службы | 1942—1944 |
| Званне | |
| Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
| Узнагароды і званні | |
Бары́с Сямё́навіч Акрэ́сцін (руск.: Борис Семёнович Окрестин; 18 лютага 1923, Масква — 6 ліпеня 1944, Мінскі раён) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 18 лютага 1923 года ў Маскве.
Скончыў 7 класаў школы. Вучыўся ў аэраклубе «Метрабуда», працаваў у ім авіятэхнікам і лётчыкам-інструктарам. У 1942 годзе прызваны на службу ў РСЧА. У дзейнай арміі з верасня 1942 года на Сталінградскім, Паўднёвым, 4-м Украінскім, 3-м Беларускім франтах. Удзельнік Сталінградскай бітвы, вызвалення Украіны і Беларусі. У 1943 годзе ўступіў у ВКП(б).
Намеснік камандзіра эскадрыллі 74-га гвардзейскага штурмавога авіяпалка 1-й гвардзейскай авіядывізіі гвардыі старшы лейтэнант Акрэсцін да канца снежня 1943 года здзейсніў 381 баявы вылет, знішчыў больш за 40 танкаў, два бронеаўтамабілі, два самалёты і вялікую колькасць іншай баявой тэхнікі і жывой сілы праціўніка. Лятаў на самалётах По-2 і Іл-2. У баі над горадам Нікапалем (Днепрапятроўская вобласць) цяжка паранены. Удзельнічаў у вызваленні Талачына (Віцебская вобласць), штурмаваў эшалоны праціўніка на ўчастку чыгункі Орша—Талачын.
6 ліпеня 1944 года за 20 км на паўднёвы ўсход ад Мінска (у раёне вышыні 247 за 3 км на паўночны захад ад Абчака[1]) у час баёў па ліквідацыі варожай групоўкі, якая прарывалася з мінскага катла, самалёт Барыса Акрэсціна падбіты. Лётчык накіраваў ахопленую агнём машыну на калону праціўніка.
Пахаваны ў Мінску на Вайсковых могілках.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- Два ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Аляксандра Неўскага
- Ордэны Айчыннай вайны I і II ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- Медаль «За абарону Сталінграда»
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Імя Барыса Акрэсціна ў 1966 годзе нададзена сярэдняй школе № 65 (сучасная гімназія № 30) у Мінску[2], на тэрыторыі школы помнік Акрэсціну і яшчэ 9 лётчыкам.
- Імем Барыса Акрэсціна названы вуліца Акрэсціна і завулак Акрэсціна ў Мінску, вуліца Акрэсціна ў Лідзе (Гродзенская вобласць) і вуліца Акрэсціна ў Саранцы (Пільнінскі раён, Ніжагародская вобласць Расіі).
- Імя Барыса Акрэсціна нададзена скверу ў Мінску ў межах вуліц Акрэсціна — Грушаўская — Дубравінская — Абухоўская — Пермская (бел.: «сквер Бары́са Акрэ́сціна», руск.: «сквер Бори́са Окре́стина»)[3].
- Помнік на магіле на Вайсковых могілках у Мінску.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Качук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия»
- ↑ Музей Боевой и Трудовой славы ГУО «Гимназия № 30 г. Минска» имени Героя Советского Союза Б. С. Окрестина(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2016. Праверана 20 лістапада 2016.
- ↑ Рашэнне Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў ад 12 чэрвеня 2025 года № 148 "Аб прысваенні найменняў састаўным часткам г. Мінска". pravo.by.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1988. — С. 278. — 654 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-007-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Барыс Сямёнавіч Акрэсцін на сайце «Героі краіны»
- Качук Н. Хроника пикирующего истребителя // Газета «Советская Белоруссия» (руск.)
- Качук Н. Возвращение из неизвестности // Газета «Советская Белоруссия» (руск.)
- Ручанов С. День рождения Героя Архівавана 27 лютага 2016. // Газета Мінісэрства абароны Рэспублікі Беларусь "Белорусская военная газета. «Во славу Родины» (руск.)
- Нарадзіліся 18 лютага
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 6 ліпеня
- Памерлі ў 1944 годзе
- Памерлі ў Мінскім раёне
- Пахаваныя на Вайсковых могілках (Мінск)
- Ваенныя лётчыкі СССР
- Военачальнікі СССР
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Узнагароджаныя медалём «За абарону Сталінграда»
- Асобы
- Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
- Лётчыкі, якія здзейснілі таран
- Удзельнікі Сталінградскай бітвы
- Члены КПСС
- Старшыя лейтэнанты СССР
- Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны

