ВАЗ-2106

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
ВАЗ-2106
Агульныя даныя
Вытворца: ВАЗ
Выпуск: 19752005
Зборка: Flag of the Soviet Union.svg СССР Flag of Russia.svg Расія Flag of Ukraine.svg Украіна
Клас: Малы ІІІ групы
ВАЗ-2103 (1,5 л),
ВАЗ-2106 (1,5 л),
ВАЗ-21011 (1,3 л)
4-хуткасная, механічная
Характарыстыкі
Масава-габарытныя
Даўжыня: 4166 мм
Шырыня: 1611 мм
Вышыня: 1440 мм
Колавая база: 2424 мм
Маса: 980 кг
На рынку
Папярэднік
Infobox-jv-flechesg.png
Папярэднік
Пераемнік
Infobox-jv-flechesd.png
Пераемнік
Сегмент: В-сегмент
Іншае
Аб'ём бака: 39 л
Дызайнер: У.Анціпін, У.Сцяпанаў, У.Пашко і інш.

ВАЗ-2106 («Жыгулі 2106»/«Lada 1600»)савецкі і расійскі заднепрывадны аўтамабіль III групы малога класу з кузавам тыпу седан, які з'яўляўся мадыфікацыяй ВАЗ-2103 і вырабляўся на Волжскім аўтамабільным заводзе з 1975 па 2005 год[1]. У 1998 годзе вытворчасць была часткова перанесена на прадпрыемства «Рослада» у Сызрані, у 2001 годзе на «Анто-рус» у Херсоне, ва Украіне, а ў 2002 — на завод «ІжАвто» ў Іжэўску, дзе і працягвалася аж да зняцця мадэлі з канвеера 28 снежня 2005 года[2]. Адзін з самых масавых і папулярных расійскіх аўтамабіляў — усяго выраблена і сабрана на розных заводах звыш 4,3 млн адзінак[3].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Разпрацоўка ВАЗ-2106 пачалася спецыялістамі Центру стылю Волжскага аўтазавода ў 1974 годзе як «праект 21031» (па аналогіі з толькі што асвоеным у вытворчасці ВАЗ-21011). Патрабаванні тэхнічнага задання на абнаўленне мадэлі 2103 зводзіліся к скарачэнню выкарыстання дарагіх металічных храмаваных дэталяў за кошт замены на болей тэхналагічныя металізаваныя з пластыкаў, а таксама мадэрнізацыі светлатэхнікі да апошніх еўрапейскіх стандартаў пры мінімуме выдаткаў. Экстэр'ер аўтамабіля быў распрацаваны, у духу часу з выкарыстаннем чорных пластыкаў, У. Анціпіным, арыгінальныя заднія ліхтары — У. Сцяпанавым. Зменам падвергліся пярэдняя абліцоўка, задняя панэль багазніку, бамперы, каўпакі колаў, бакавыя ўказальнікі паваротаў, вентыляцыйныя рашоткі, заводскі знак.[4].

" …Гэта было з мадэрнізацыяй «шасцёркі», аўтамабіля «2106». Ад нас патрабавалася абнавіць, амаладзіць яго аблічча. Прыступалі з немалай збянтэжанасцю, як бы не сапсаваць самую прэстыжную італьянскую распрацоўку, якой фіятаўцы самі шчыра ганарыліся.

Дробязь — заднія ліхтары. Займаўся імі Уладзімір Эраставіч Сцепанаў. Любоўна, акуратна, і яны атрымаліся, што было прызнана і італьянцамі.

Прайшоў яшчэ шэраг цікавых прапаноў. Але тут заслон дызайнерам паставілі вытворцы: дзякуй, хлопцы, вы сваю працу зрабілі: гузікі змянілі, хлясцік укарацілі, але глыбей ісці ня трэба, інакш пераробка тэхналогіі надта дорага абыйдзецца заводу.
— З інтэрв'ю з кіраўніком дызайн-цэнтра ААТ «АўтаВАЗ» М.В.Дземідаўцэвым «Прыгажосць ратуе свет і аўтамабіль», 1993 г.
"

Новаўвядзенні ў інтэр'еры закранулі абіўку і падлакотнікі дзвярэй; пярэднія сядзенні атрымалі рэгулюючыяся па вышыне падгалоўнікі. Органы кіравання дапоўнілі аварыйнай сігналізацыяй, падрулевым выключальнікам амывальніка лабавога шкла, рэастатам асвятлення панэлі прыбораў, а таксама індыкатарам нізкага ўзроўня тармазной вадкасці. Палепшаныя камплектацыі забяспечваліся радыёпрымачамі, абаграваннем задняга шкла і чырвоным супрацьімглістым ліхтаром, які ўсталёўвалі пад заднім бамперам злева ці справа (на экспартных праварульных экземплярах).

Для аўтамабіля быў падрыхтаваны варыянт рухавіка 2103, у якога па ўзору мадыфікацыі 21011 дыяметр цыліндраў быў павялічаны з 76 да 79 мм, што дазволіла дасягнуць працоўнага аб'ёму 1,57 л. Новы дліннаходны матор паказаў на 12 % большы крутоўны момант па параўнанні з базавым (прычым пры істотна меньшых абаротах), аднак яго максімальная магутнасць па існуючым у той час стандартам склала толькі 78 к.с. замест разлічаных 80-ці праз абмежаваныя характэрыстыкі сістэмы ўпуску, якую дзеля ўніфікацыі з іншымі рухавікамі сямейства пакінулі без зменаў. Тым не меней, трансмісію да новага рухавіка ўсё жа адаптавалі, спачатку стварыўшы спецыяльную версію каробкі перадач, якая адрознівалася паменшанымі перадатачнымі лікамі на першых трох ступенях, а пасля камплектуя частку аўтамабіляў рэдуктарам галоўнай пары з перадатачным лікам, які быў паменшаны да 3,9. Новы сілавы агрэгат з мінімальнымі зменамі быў выкарыстованы для рыхтуючыйся ў той час к вытворчасці мадэлі ВАЗ-2121 «Ніва»[5].

Падобна ВАЗ-2103, навінку планавалася суправаджаць двума меней моцнымі мадыфікацыямі; для кузава ўжо традыцыйна прадугледжвалася магчымасць выканання з правым размяшчэннем руля. Таксама варта адзначыць, што як і ў выпадку з ВАЗ-21011, па маркетынгавых меркаваннях з'яўленне мадэрнізаванай версіі 2103 зусім не азначала імненнага зняцця з вытворчасці яе папярэдніцы[6]. У выніку гэтага першапачатковае пазначэнне абноўленага аўтамабіля як 21031, нягледзячы на сваю бясспрэчную лагічнасць, выглядала малаперспектыўным для будучага выкарыстання і было заменена на 2106[7]. «Вызвалены» жа індэкс 21031 быў выкарыставаны для абазначэння «сапраўднай» мадыфікацыі 2103, якая была ўкамплектаваная новым рухавіком (таксама часова пазначалася як «ВАЗ-21031») і была выраблена дзеля атрымання спажывецкіх водгукаў аб ім вельмі невялікай партыяй (150—200 адз.) улетку 1975 г. Адметнай асаблівасцю гэтых машын была чырвоня ці жоўтая афарбоўка галоўкі блока цыліндраў рухавіка ў залежнасці ад усталяванай каробкі перадач (адпаведна, з папярэднім шэрагам перадатачных лікаў ці з адаптаваным).

ВАЗ-2106 (1976–1984). Выгляд ззаду.

Самы першы аўтамабіль ВАЗ-2106 быў сабраны на галоўным канвееры ў снежні 1975 г., а масавая вытворчасць навінкі пачалася на трэцяй лініі канвеера з 21 лютага 1976 г. 28 снежня таго жа году экзэмпляр гэтай мадэлі стаў трохмільённым аўтамабілем, які быў выраблены на Волжскам аўтазаводзе, а 3 чэрвеня 1978 г. — чатырохмільённым. 17 траўня 1979 г. адзін з ВАЗ-2106, які быў адпраўлены ў ЧССР, стаў мільённым свецкім аўтамабілем, які быў пастаўлены ў СЭУ.

Падчас вытворчасці ў аўтамабіль неаднаразова ўносіліся дробныя змены. З 1980 г. усе «Жыгулі» пачалі абсталеўвацца карбюратарам «Азон» замест ранейшага «Вэбера». Пасля зняцця з вытворчасці мадэлі 2103 на «шасцёрках» напрацягу некалькіх гадоў часткова змяніўся камплект молдынгаў: паясныя элементы забяспечылі канцавымі фіксатарамі, замест храмаваных ніжніх молдынгаў з'явіліся чорныя пластыкавыя, была выключана з афармлення акантоўка колавых арак. Таксама зніклі чырвоныя катафоты на задніх крылах, фон заводскага знака замест вішнёвага стаў чорным, было адменена храмаванне абадкоў бакавых указальнікаў паваротаў, пачалі ўсталёўвацца заднія ветыляцыйныя рашоткі ад ВАЗ-2105. У 1986 г. ВАЗ-2106 атрымаў заднія тормазы ад 2105, а яшчэ праз год і каробку перадач ад той жа мадэлі. Некаторыя спрашчэння зведала схема электраабсталявання: з 1987 г. убудаваныя ў тарцы пярэдніх дзвярэй чырвоныя ліхтары былі заменены катафотамі, а з 1993 г. з схемы было выключана рэле мігцення кантрольнай лампы стаяначнага тормаза. Напрыканцы 80-х гг. перасталі ўсталёўвацца каўпакі колаў і брудаабаронныя брылі паміж кузавам і бамперамі, з інтэр'еру паступова зніклі імітацыі пад «хром» і «дрэва», сышлі на нішто разнастайныя каляровыя варыяцыі абіўкі салону. У пачатку 90-х адмянілі храмаванне вадасцёкаў, ледзь пазней дзеля далейшага патаннення мадэлі завод нават пытаўся адмовіцца ад бакавых молдынгаў (такія машыны атрымалі ў народзе назву «голых»), аднак гэта «новаўвядзенне» было сустрэта вельмі адмоўна і было хутка адменена.

ВАЗ-2106 позняга выпуску

У другой палове 90-х пачалі ўсталёўвацца інэрцыйныя рамяні бяспекі, рулявое кола ад пазнейшых версій сямейства 2105, штатны супрацьімглісты ліхтар і апцыянальныя пярэднія электрашклопадымальнікі. Экземпляры апошніх гадоў вытворчасці страцілі храмоўку абадкоў задніх ліхтароў, вельмі часта не храмавалася і рашотка радыятара. «Іжэўскія» машыны камплектаваліся пярэднімі сядзеннямі ад «Іж-2126» («Ода»).

«Шасцёрка» даволі доўгі час (з 1976 па 1982 г.) заставалася найболей прэстыжнай мадэллю ў гаме «жыгулёў», заслужыўшы рэпутацыю аўтамабіля павышанай камфартабельнасці і надзейнасці[8]. Відавочна, гэтыя спажывецкія ўласцівасці мадэлі разам з яе паступова растучай цэнавай даступнасцю і сталі гарантыяй таго, што з канца 80-х і аж да канца 2005 года яна карысталася стабільным попытам у небагатых слаёў насельніцтва нават нягледзячы на сваю відавочную састарэласць, а таксама якасць зборкі і камлектуючых, якая штогод пагаршалася.

Мадыфікацыі[правіць | правіць зыходнік]

Серыйныя[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-21060[правіць | правіць зыходнік]

Іжэўская мадыфікацыя апошніх гадоў выпуску з рухавіком ВАЗ-21067, які адрозніваўся наяўнасцю сістэмы ўпрыску паліва з каталітычным нейтралізатарам, што адпавядала нормам таксічнасці Еўра-2.

ВАЗ-21061[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік ВАЗ-2103. На частцы аўтамабіляў для ўнутранага рынку была спрошчана сістэма ахаладжэння рухавіка — адсутнічаў электравентылятар, а крыльчатка ўсталёўвалася непасрэдна на тарэц вала помпы ахаладжальнай вадкасці. У постсавецкія гады дапускалася завадская камплектацыя бамперамі ад ВАЗ-2105.

Lada 1500S (21061-37) — экспартная мадыфікацыя для рынку Канады

Экспартныя экзэмпляры адрозніваліся палепшаным аздабленнем і дробнымі зменамі ў схеме электраабсталявання, частка такіх машын камплектавалася мадыфікаванымі бамперамі ад ВАЗ-2121 з убудаванымі падфарнікамі, некаторыя аўтамабілі забяспечваліся ачышчальнікамі і амывальнікамі знешніх фар.

ВАЗ-21062[правіць | правіць зыходнік]

Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-2106 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.

ВАЗ-21063[правіць | правіць зыходнік]

Рухавік ВАЗ-21011 (1294 куб. см.) палепшанай камплектацыі, з датчыкам ціску масла і з электравентылятарам замест крыльчаткі, якая прыводзілася ў рух праз рамень (у варыянтным выкананні дапускаўся прывод рамянём). Гэту мадыфікацыю выраблялі да 1994 г.[9] і абсталёўвалі, у адрозненні ад іншых, сістэмай выпуску выхлапных газаў з адным рэзанатарам замест двух. Аўтамабілі апошніх гадоў выпуску маглі абсталёўваць бамперамі ад мадэлі 2105.

ВАЗ-21064[правіць | правіць зыходнік]

Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-21061 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.

ВАЗ-21065[правіць | правіць зыходнік]

Мадэрнізаваная мадыфікацыя з палепшанай камплектацыяй, якая выраблялася ў 1990—2001 гг.[10] Ад базавай мадэлі адрознівалася больш магутным генератарам, пяціступеннай каробкай перадач, рэдуктарам задняга мосту з перадатачным лікам 3.9, бескантактавай сістэмай запальвання, карбюратарам «Солекс» (21053-1107010), галагенавымі фарамі, абіўкай і падгалоўнікамі сядзенняў, а таксама штатнай наяўнасцю задняга супрацьімглістага ліхтара і электраабагравання задняга шкла. Выкарыстоўваліся колы ад ВАЗ-2105, большаць экзэмпляраў абсталёўвалі алюмініевымі бамперамі ад той жа мадэлі, а частка экспартных машын, як і раней, абсталёўвалі мадыфікаванымі бамперамі ад ВАЗ-2121. Камплектацыю 21065-01 абсталёўвалі рухавіком ад мадэлі 2103.

ВАЗ-21066[правіць | правіць зыходнік]

Экспартная мадыфікацыя ВАЗ-21063 з правабаковым размяшчэннем органаў кіравання.

Доследныя[правіць | правіць зыходнік]

ВАЗ-2106 «Турыст»[правіць | правіць зыходнік]

Пікап са ўбудаваным ў кузаў намётам, які быў створаны на заказ тэхнічнай дырэкцыі. Праект быў адкінуты галоўнай дырэкцыяй завода, а адзіны серабрысты экзэмпляр перафарбавалі ў чырвоны колер і пасля выкарыстоўвалі як унутрызаводскую тэхнічку.

ВАЗ-2106 «Паўсёмага»[правіць | правіць зыходнік]

Адзіны экзэмпляр, які быў выраблены на адмысловы заказ Л. І. Брэжнева або кагосьці з яго атачэння пасля дэманстрацыі доследных ВАЗ-2107 вышэйшаму кіраўніцтву СССР у 1979 г. Апроч экспартных бампераў, вылучаўся сядзеннямі і рашоткай радыятара ад 2107, а таксама дапрацаваным пад яе ўсталёўку капотам.

ВАЗ-21068[правіць | правіць зыходнік]

Носьбіт агрэгатаў і вузлоў перыяду даводкі матораў ВАЗ-2108 і ВАЗ-21083.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

  • Рухавік гэтай мадэлі з'яўляецца самым магутным савецкім серыйным малалітражным аўтамабільным маторам.
  • Згодна з зацверджанай у СССР галіновай нармалі 1966 г. ВАЗ-2106 паводле сухой масе (да 1049 кг) трапляў у II групу малога класу, а па аб'ёме рухавіка (ад 1500 см³) — у III групу.
  • ВАЗ-2106 быў апошнім масавым савецкім аўтамабілем з чатырохфазнай сістэмай галаўнога святла і апошняй мадэллю «жыгулёў», абсталяванай вентыляцыйнымі «форткамі» і каўпакамі колаў.
  • У задніх ліхтарах ВАЗ-2106 упершыню для савецкага аўтапраму былі аб'яднаны ў цэласным корпусе секцыі ўказальнікаў паваротаў, габарытных агнёў, стоп-сігналаў, агнёў задняга ходу і катафотаў. У. Анціпін таксама адзначаў, што выпадак, калі на легкавым аўтамабілі абодва задніх ліхтара канструкцыйна камбінаваны з асвятленнем нумарнога знака, быў на яго памяці адзіным у сусветнай практыцы і заслугоўваў асобнага патэнта.
  • Па прэйскуранце 1986 г. цана ВАЗ-2106 складала 9100 рублёў, гэта значыць «шасцёрка» у той час каштавала даражэй за «Ніву» (9000 рублёў), нягледзячы на значна большую канструкцыйную складанасць апошняй. Меркавана гэта тлумачыцца адносна невялікім попытам на «Ніву» у СССР з прычыны яе малой змяшчальнасці.
  • Хоць «шасцёрка» пражыла меней, чым «пяцёрка» (29 гадоў супраць 31 года), «шасцёрак» выраблена ў 2 разы больш, чым «пяцёрак» (4,3 мільёна супраць 2 мільёнаў).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. ВАЗ-2106 знялі з вытворчасці
  2. Апошні з вырабленых ў Тальяці ВАЗ-2106 быў сабраны 28 снежня 2001 г.
  3. За 40 год АўтаВАЗ вырабіў амаль што 26 млн аўтамабіляў — Радыястанцыя «Август»
  4. Па меркаванні савецкіх дызайнераў, італьянская стылізацыя фірмовага знаку ВАЗ-2103 пад вертыкальна выцягнутую эмблему FIAT тых гадоў моцна парушыла вывераны сілуэт геральдычнай ладдзі, што і было выпраўлена на знаке дзеля 2106.
  5. Іншымі прыкметнымі запазычаннямі «Нівы» у ВАЗ-2106 сталі камплект светлавой сігналізацыі (акрамя фараў) і набор органаў кіравання.
  6. Болей таго, у 1982-м - 1984-м гг. ВАЗ вырабляў адначасова тры «люксавых» аўтамабіля: 2103, 2106 і 2107. Ёсць меркаванне, што шматлікія аматары «жыгулей» палічылі дызайн «шасцёркі» болей прызямлёным і танным у параўнанні з мадэллю 2103 і працягнулі лічыць апошнюю самым элегантным аўтамабілем з Тальяці.
  7. Магчыма выказаць здагадку, што лічба «6» узнікла натуральным парадкам: індэкс «2104» мог быць зарэзерваваны за універсалам на базе ВАЗ-2103 (магчымасць вытворчасці якога ў той час яшчэ не была канчаткова адвергнутая), а індэкс «2105» да 1975 года таксама ўжо маглі замацаваць за будучай «пяцёркай».
  8. Так, ў ГДР аўтамабіль менавалі хоць і з доляй іроніі, але, несумненна, з павагай «Мэрсэдэссацлагера» — прэстыжнасць мадэлі знаходзілася амаль што на узроўне «Волгі» і «Татры».
  9. Вытворчасць рухавікоў 2101 і 21011 было прыпынена адпаведным загадам ад 19 красавіка 1994 г.
  10. Выпуск гэтай пераважна экспартнай мадыфікацыі быў спынены, бо далейшая вытворчасць ВАЗ-2106 у Іжэўску было заклікана задаволіць толькі ўнутраны попыт на гэту мадэль, які яшчэ заставаўся ў тыя гады.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]