ВАЗ-2109
Тып(ы) кузавы: | 5‑дзв. хэтчбэк (5‑месн.) |
Платформа: | «Гама» (ВАЗ-2108) |
ВАЗ-2109 — савецкі і расійскі легкавы аўтамабіль. Пяцідзверная мадыфікацыя ў сямействе мадэляў «Лада Спутнік»/«Лада Самара».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Аўтамабіль пачалі выпускаць у 1987 годзе.

У 1989 годзе пачалася першая мадэрнізацыя, якая расцягнулася на некалькі гадоў: пачалася масавая вытворчасць мадыфікацыі BA3-21093 з 1,5-літровым рухавіком, а таксама злёгку змянілася пярэдняя частка кузава. Аўтамабілі атрымалі новае афармленне пярэдняй часткі з так званымі «доўгімі» пярэднімі крыламі (у процівагу «кароткім», дзе пярэдняя частка была выраблена асобнай пластыкавай маскай), новымі капотам і рашоткай радыятара. Адначасова з запускам серыйнай вытворчасці ў канцы 1990 года седана ВАЗ-21099 «доўгія» крылы пачалі ўсталёўваць і на ВАЗ-2109. Таксама абнавіўся інтэр’ер: пярэднюю панэль замянілі больш масіўнай, «высокай». Некаторы час абодва варыянта выпускаліся паралельна, а канчатковы пераход на рэстайлінгавы варыянт завяршыўся толькі ў сярэдзіне 90-х гадоў. Пры гэтым з 1993[2] года ранняя рашотка радыятара саступіла месца дэталі больш простай формы з трыма гарызантальнымі планкамі.
Апошні аўтамабіль выйшаў з канвеера ВАЗа 31 сакавіка 2004 года[3], да 2011 года вытворчасць працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе[4].
Мадыфікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- ВАЗ-2109 — базавая мадэль (рухавік 1,3 л.).
- ВАЗ-21091 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,1 л.
- ВАЗ-21093 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,5 л.
- ВАЗ-21093-20 — мадыфікацыя з рухавіком аб’ёмам 1,5 л з упырскам паліва.
- ВАЗ-21096 — мадыфікацыя базавай мадэлі для краін з левабаковым рухам з правым размяшчэннем органаў кіравання[5].
- ВАЗ-21097 — мадыфікацыя мадэлі з рухавіком 1,1 л для краін з левабаковым рухам[5].
- ВАЗ-21098 — мадыфікацыя мадэлі з рухавіком 1,5 л для краін з левабаковым рухам[5].
- ВАЗ-2109-91 — мадыфікацыя з ротарна-поршневым рухавіком[6].
- ВАЗ-2109Ф — доследны фургон. Адрозніваўся высокай пластыкавай надстаўкай замест стандартнага даху. Агульная вышыня аўтамабіля павялічылася да 1900 мм. Грузападымальнасць — пяць чалавек і 50 кг груза. Унутраныя памеры грузавога адсека: даўжыня — 780 мм, шырыня — 1400 мм, вышыня — 1280 мм; аб’ём — 1,4 м³[7].
Lada Samara Baltic
[правіць | правіць зыходнік]У 1996 годзе ў Фінляндыі на сумесным прадпрыемстве была пачата вытворчасць мадыфікацыі ВАЗ-21093-22, вядомай як Lada Samara Baltic або таксама як EuroSamara. На 85 % машына складалася з расійскіх дэталяў. Кампаненты для зборкі паступалі з Тальяці ў Фінляндыю на завод кампаніі Valmet Automotive ва Усікаўпункі. Аўтамабіль выпускаўся ў двух варыянтах: базавы Samara L і больш дарагая версія Samara GL.
Аўтамабіль атрымаў новую панэль прылад: новая верхняя частка ўсталёўвалася над стандартнай кансоллю. Злева і справа ад камбінацыі прылад былі клавішы кіравання вонкавым асвятленнем, процітуманнымі фарамі і элекрападаграваннем сядзенняў, а таксама электронны гадзіннік у цэнтры. Руль — трохспіцавы з траўмабяспечнай ступіцай на версіі Samara L і з падушкай бяспекі на Samara GL. Пярэднія сядзенні — зробленыя на аснове стандартнага каркаса, але з больш шырокай спінкай і палепшанай бакавой падтрымкай. Змянілася форма задняга сядзення, акрамя таго у яго з’явіліся падгалоўнікі, а спінка стала падзельнай на дзве часткі 1:2. Была палепшана шумаізаляцыя. На абіўцы пярэдніх дзвярэй з’явіліся тканыя ўстаўкі, месцы для ўсталявання дынамікаў, новыя ручкі і кішэні. Дзверы былі ўзмоцнены дадатковымі брусамі бяспекі.
Samara L мела стандартную знешнасць, а Samara GL адрознівалася іншымі пярэднім (з дадатковымі процітуманнымі фарамі) і заднім бамперамі, афарбаванымі ў адзін колер з кузавам. У якасці опцыі для GL у задняй частцы даху мог усталёўвацца спойлер з размешчаным на ім стоп-сігналам.
Камплектаваліся рухавіком з 1,5 л з упырскам паліва і каталітычным нейтралізатарам. Частка аўтамабіляў была абсталявана карбюратарнымі рухавікамі.
Аўтамабілі прадаваліся ў Германіі, Бельгіі, Нідэрландах, Швецыі і іншых краінах Еўропы[8].
З 1996 па 1998 год было выраблена 14048 аўтамабіляў[9].
ВАЗ-210934 «Тарзан»
[правіць | правіць зыходнік]

У 1997 годзе кампаніяй «Лада-Консул» сумесна з НТЦ АўтаВАЗ і дызайнерскай фірмай Decon быў распрацаваны рамны аўтамабіль ВАЗ-210934 «Тарзан» з рухавіком, трансмісіяй і хадавой часткай ад ВАЗ-21213 і кузавам ВАЗ-2109. Разам з тым меў дыскавыя тормазы на ўсіх колах і незалежную заднюю падвеску, зробленую з выкарыстаннем дэталяў ад пярэдняй.
У 1997—2003 выраблена некалькі сотняў асобнікаў. Таксама вырабляўся з кузавамі ВАЗ-2108, ВАЗ-2111 і ВАЗ-2112[10].
ВИС-2347
[правіць | правіць зыходнік]Восенню 2001 года прадпрыемствам «ВАЗинтерсервис» быў прадстаўлены паўрамны пікап ВИС-2347, які базуецца на вузлах і агрэгатах ВАЗ-21093.
Аўтамабіль меў паўрамную канструкцыю: да абрэзанага на палову кузава да ланжэронаў кабіны прыварана кароткая рама, на якой была ўсталявана грузавая платформа з пластыкавым каўпаком. Стандартны задні мост ВАЗ-2109 заменены на бэльку, замацаваную на паўэліптычных рысорах. Колькасць месцаў — 2; карысны аб’ём кузава — 3,3 куб. м., грузападымальнасць — 490 кг; поўная маса — 1690 кг[11].
З 2002 па 2004 год пабудавана каля чатырох тысяч штук[12]. З пераходам да вытворчасці «Самары-2» аўтамабіль атрымаў пярэднюю частку ВАЗ-2114[13], а пазней таксама ўпырскавы рухавік аб’ёмам 1,6 л[14].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]ВАЗ-2109 — легкавы аўтамабіль малога класа з пяцідзверным кузавам хэтчбек. Аўтамабіль мае даволі тыповую кампаноўку для аўтамабіляў C-класа васьмідзясятых гадоў: папярочнае размяшчэнне сілавога агрэгата, пярэдняя падвеска тыпу Макферсан, рэйкавы рулявы механізм, паўзалежная П-падобная бэлька ззаду, плоскі паліўны бак размешчаны пад заднім сядзеннем. Замест пярэдняга падрамніка ў падвесцы прадугледжаныя папярочныя рычагі і падоўжная расцяжка[15]. Дэталі, якія ўтвараюць сілавую структуру кузава, у ВАЗ-2108 і ВАЗ-2109 аднолькавыя. У гэтых аўтамабіляў розныя бакавіны, у якія ставяцца адны доўгія (1264 мм у ВАЗ-2108), альбо па дзве больш кароткія дзверы (1025 і 885 мм у ВАЗ-2109). Па пагрузнай вышыні і аб'ёме багажнага аддзялення (330 л) ВАЗ-2109 таксама была цалкам ідэнтычная трохдзвернай ВАЗ-2108. Жорсткасць кузава на кручэнне складае 6800 Н·м/град[2].
Базавы ВАЗ-2109 абсталёўвалі карбюратарным 1,3-літровым рухавіком магутнасцю 65 к.с. На аўтамабілі таксама ўсталёўваліся рухавікі аб’ёмам 1,1 л і 1,5 л. З 1997 года базавым стаў паўтаралітровы рухавік.
У невялікіх колькасцях таксама выпускаліся машыны з ротарна-поршневым рухавіком ВАЗ-415 аб’ёмам 1,3 літра, магутнасцю 140 к.с.
Частка машын, сабраных ва Украіне на Запарожскім аўтамабільным заводзе абсталёўвалася мелітопальскім інжэктарным рухавіком МеМЗ 1,3 л (52 кВт/70 к.с.)[16]. Пасля зняцця з вытворчасці ў студзені 2007 года і спынення паставак паўтаралітровага васьміклапаннага рухавіка 2111, украінскі вытворца стаў камплектаваць машыны рухавіком ВАЗ-11183-20 аб'ёмам 1,6 л[2].
У 1995—1997 гадах французскі імпарцёр выпускаў мадыфікацыю «Самары» з дызельным рухавіком Peugeot (1527 см³, 43 кВт/58 к.с).
Каробка перадач — з сінхранізатарамі на ўсіх перадачах пярэдняга ходу, сумешчана ў адным картэры з галоўнай перадачай і дыферэнцыялам. Каробка мела нездавальняючую дакладнасць пераключэнняў. З часам механізм разбоўтваўся, і ўладальнікам даводзілася быць вельмі асцярожнымі і ўважлівымі, каб не пераблытаць першую і заднюю перадачы[17]. Першапачаткова аўтамабілі камплектавалі чатырохступеньчатымі каробкамі перадач, але пазней завод цалкам перайшоў на пяціступеньчатыя. Перадатачныя лікі: I — 3,636; II — 1,95; III — 1,357; IV — 0,941; V — 0,784; задні ход — 3,53; галоўная перадача — 3,94. Адна з асаблівасцяў гэтай каробкі — характэрнае завыванне на пятай перадачы[17].
Тэхнічныя характарыстыкі
[правіць | правіць зыходнік]Мадэль | 2109 | 21091 | 21093 | 21093-20 |
---|---|---|---|---|
Кузаў | хэтчбек, цельнаметалічны апорны пяцідзверны | |||
Габарыты, мм (даўжыня х шырыня х вышыня) |
4006 х 1620 х 1402 | |||
Колавая база, мм | 2460 | |||
Падрыхтаваная маса, кг | 920 | 920 | 940 | 935 |
Поўная маса, кг | 1370 | |||
Макс. хуткасць, км/г | 148 | 140 | 156 | 156 |
Паскарэнне ад 0 да 100 км/г, с | 16,0 | 17,0 | 13,0 | 12,5 |
Рухавік | бензінавы, чатырохцыліндравы чатырохтактны радны | |||
Мадэль рухавіка | 2108 | 21081 | 21083 | 2111-80 |
Сілкаванне | карбюратар Solex | размеркаваны ўпырск | ||
Аб’ём, см³ | 1295 | 1100 | 1499 | 1499 |
Дыяметр цыліндра х Ход поршня, мм | 76 х 71 | 76 х 60,6 | 82 х 71 | 82 х 71 |
Ступень сціску | 9,9 | 9,0 | 9,9 | 9,8 |
Магутнасць пры аб / хв |
47,5 кВт (64,6 к.с.) пры 5600 |
38,9 кВт (52,9 к.с.) пры 5600 |
52,6 кВт (71,5 к.с.) пры 5600 |
55,9 кВт (76,0 к.с.) пры 5600 |
Макс. круцільны момант пры аб/хв |
94,8 Н·м пры 3400 аб/хв | 77,9 Н·м пры 4000 аб/хв | 106,4 Н·м пры 3400 аб/хв | 118,0 Н·м пры 2800 аб/хв |
Каробка перадач | Механічная, чатырох- або пяціступеньчатая | |||
Прывад | пярэдні | |||
Падвеска, пярэдняя | незалежная, тыпу McPherson | |||
Падвеска, задняя | паўзалежная, з пругкай папярочнай бэлькай і падоўжнымі рычагамі | |||
Рулявы механізм | шасцярня-рэйка | |||
Тармазы | з узмацняльнікам, спераду — дыскавыя, ззаду — барабанныя | |||
Шыны | 155/80R13, 165/70R13 або 175/70R13 |
Бяспека
[правіць | правіць зыходнік]Расійскі часопіс Аўтарэвю (руск.: Авторевю) двойчы праводзіў франтальны краш-тэст аўтамабіля: першы — аб жорсткую сцяну з перакрыццём 50 % на хуткасці 50 км/г, другі — па правілах Euro NCAP: аб мяккі бар’ер з перакрыццём 40 % і на хуткасці 64 км/г.
У другім краш-тэсце ўдзельнічаў аўтамабіль сабраны на заводзе «РосЛада» з рулявым колам ад ВАЗ-2110 і брусамі бяспекі ў пярэдніх дзвярах. Кузаў мае трывалую капсулу салона: дзвярны праём скараціўся ўсяго на 30 мм. Але з-за ўдара аб руль імавернасць цяжкіх траўмаў галавы і шыі кіроўцы вельмі вялікая, а зрушэнне педаляў пагаражае ступням i галёнкам. Адносна добра ў кіроўцы абароненыя толькі калені. Да таго ж манекены пры ўдары паднырнулі пад рамяні бяспекі.
Пры падліку вынікаў паводле методыкі Euro NCAP аўтамабіль атрымаў толькі 2,7 бала з 16[18].
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У канцы 1986 года з галоўнага канвеера ВАЗа сышла доследна-прамысловая партыя са 159 аўтамабіляў. Масавая вытворчасць пачалася з 1987 года.
ВАЗ-2109 стаў 11-мільённым (23 лютага 1988 года) і 12-мільённым (6 ліпеня 1989 года) аўтамабілем, вырабленым Волжскім аўтазаводам, ВАЗ-21093 — 15-мільённым (21 кастрычніка 1993 года) і 16-мільённым (1 жніўня 1995 года).

Аўтамабіль выпускаўся не толькі на АўтаВАЗе, але і на зборачных пляцоўках: «РосЛада» (Сызрань), на заводах ЛуАЗ (Луцк), «Анта-Рус» (Херсон) і ЗАЗ (Запарожжа) ва Украіне, а таксама Valmet Automotive ў Фінляндыі.
Апошні аўтамабіль «вазаўскай» зборкі сышоў з канвеера 31 сакавіка 2004 года. Было выраблена больш за 1,5 млн аўтамабіляў[3].
Пасля гэтага вытворчасць яшчэ працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе, дзе вытворчасць метадам дробнавузлавой зборкі (уключаючы зварку кузава, афарбоўку і зборку) пачалася ў снежні 2003 года[19]. Да 2011 года ў Запарожжы было выраблена каля 30 тысяч машын[4].
Усяго з улікам зборачных камплектаў выраблена 1.615.995 аўтамабіляў ВАЗ-2109[20].
Год | Колькасць |
---|---|
1987 | 25 060[21] |
1988 | 101 345[22] |
1989 | 118 681[23] |
1990 | 125 943[24] |
1991 | 125 639[25] |
1992 | 119 741[26][27] |
1993 | 103 627[28] |
1994 | 76 875[28] |
1995 | ~93 000 |
1996 | АўтаВАЗ: ~100 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): ~4600[29]; |
1997 | АўтаВАЗ: ~102 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; |
1998 | АўтаВАЗ: ~71 000; Valmet Automotive (Фінляндыя): н.д.; |
1999 | АўтаВАЗ: 85 560[30][31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 411[32]; |
2000 | АўтаВАЗ: 69 861[30][31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 2340[31]; ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 2245[33]; |
2001 | АўтаВАЗ: 87 238[31]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 11 247[31]; ЛуАЗ (Луцк, Украіна) : 1261[31]; |
2002 | АўтаВАЗ: 68 988[34]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 19 075[35]; |
2003 | АўтаВАЗ: 66 039[36][37]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 12 172[37]; ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 302[36] |
2004 | АўтаВАЗ: 19 099[37][38]; «РосЛада» (Сызрань, Расія): 6441[37][38]; ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2005 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 6179[39]; |
2006 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 8509[40]; |
2007 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): 3517[40]; |
2008 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2009 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2010 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
2011 | ЗАЗ (Запарожжа, Украіна): н.д.; |
ВАЗ-2114
[правіць | правіць зыходнік]
У межах праекта «Самара-2» была ажыццяўлена мадэрнізацыя аўтамабіля і ў 2000 годзе з’явілася мадэль ВАЗ-2114. Ад ВАЗ-2109 знешне яна адрознівалася пярэдняй часткай з новымі фарамі, капотам і крыламі, бамперамі, афарбаванымі ў адзін колер з кузавам, а таксама молдынгамі і накладкамі на парогах. У адрозненне ад ВАЗ-2115 задняя частка кардынальных перамен не зведала, на задніх дзвярах з'явіўся спойлер з дадатковым стоп-сігналам. У салоне — новая прыборная панэль, абшыўкі дзвярэй і рэгуляваная па вышыні рулявая калонка[41].
Зноскі
- ↑ да 2011 года вытворчасць працягвалася на Запарожскім аўтамабільным заводзе
- ↑ а б в Европейская сборка, мощный мотор и рекорд скорости: мифы и факты про ВАЗ-2109 (руск.). kolesa.ru (26 снежня 2020). Праверана 27 снежня 2020.
- ↑ а б Прощай, «девятка»! // Авторевю : часопіс. — 2004. — № 07 (309). (руск.)
- ↑ а б ЗАЗ завершает производство "девятки" (руск.). abw.by (21 кастрычніка 2011). Праверана 23 лістапада 2017.(недаступная спасылка)
- ↑ а б в Прошу объяснить // За рулём : часопіс. — 1997. — № 08. — С. 154. (руск.)
- ↑ Две премьеры, и такие разные... // За рулём : часопіс. — 1997. — № 12. — С. 34-36. (руск.)
- ↑ Грузовые производные // За рулём : часопіс. — 1997. — № 01. — С. 57. (руск.)
- ↑ Сборщики "Евро-Самар" уволены // За рулём : часопіс. — 1998. — № 09. — С. 18. (руск.)
- ↑ Cars manufactured (англ.)(недаступная спасылка). valmet-automotive.com. Архівавана з першакрыніцы 4 снежня 2017. Праверана 21 лістапада 2017.
- ↑ Самые незаурядные модели АВТОВАЗа: от «Тарзана» до «Наташи» (руск.). zr.ru (30 ліпеня 2015). Праверана 24 лістапада 2017.
- ↑ Последнее дело ВИСа // За рулём : часопіс. — 2002. — № 06. — С. 67. (руск.)
- ↑ История ВАЗ-2108: добрый самарянин (руск.). zr.ru (8 лютага 2014). Праверана 21 лістапада 2017.
- ↑ С приставкой ВИС // За рулём : часопіс. — 2006. — № 04. — С. 162. (руск.)
- ↑ Легковесы // За рулём : часопіс. — 2008. — № 04. — С. 196. (руск.)
- ↑ От «восьмерки» до Датсуна за 30 лет: платформа переднеприводных автомобилей ВАЗ (руск.)(недаступная спасылка). kolesa.ru (6 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2016. Праверана 25 лістапада 2017.
- ↑ Своя рубашка // За рулём : часопіс. — 2006. — № 05. — С. 134. (руск.)
- ↑ а б Та самая реэкспортная Lada Samara: тест машины-мечты из 90-х (руск.). zr.ru (13 снежня 2019). Праверана 16 снежня 2019.
- ↑ Лада ВАЗ-2109 (РосЛада) (руск.). autoreview.ru. Праверана 19 лістапада 2017.
- ↑ Рынок ВАЗов в Украине: «Девятки» – только из Запорожья! (руск.). autocentre.ua (19 студзеня 2004). Праверана 23 лістапада 2017.
- ↑ АВТОВАЗ попрощался с Lada Samara (руск.). zr.ru (24 снежня 2013). Праверана 23 лістапада 2017.
- ↑ Немного статистики // За рулём : часопіс. — 1988. — № 07. — С. 4. (руск.)
- ↑ Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1988 год // За рулём : часопіс. — 1989. — № 08. — С. 22. (руск.)
- ↑ Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1989 год // За рулём : часопіс. — 1990. — № 07. — С. 7. (руск.)
- ↑ Немного статистики: производство легковых автомобилей в СССР за 1990 год // За рулём : часопіс. — 1991. — № 05. — С. 6. (руск.)
- ↑ Немного статистики // За рулём : часопіс. — 1992. — № 10. — С. 16. (руск.)
- ↑ Немного статистики: Производство автомобилей в России // За рулём : часопіс. — 1993. — № 07. — С. 18. (руск.)
- ↑ Немного статистики: Производство легковых автомобилей в России и на Украине // За рулём : часопіс. — 1994. — № 07. — С. 17. (руск.)
- ↑ а б Немного статистики: Производство легковых автомобилей и автобусов в России // За рулём : часопіс. — 1995. — № 07. — С. 19. (руск.)
- ↑ Российский автопром: так ли все безнадежно? // Авторевю : часопіс. — 1997. — № 06. — С. 20. (руск.)
- ↑ а б Производство легковых автомобилей (штук) в России и на Украине (данные АСМ-Холдинга) // За рулём : часопіс. — 2001. — № 03. — С. 77. (руск.)
- ↑ а б в г д е Российский автопром: повод для оптимизма? // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 03. — С. 10. (руск.)
- ↑ Сегодня родится 100-тысячная "шестерка" (руск.). auto.mail.ru (17 студзеня 2002). Праверана 25 лістапада 2017.
- ↑ Наш автопром на рубеже веков // Авторевю : часопіс. — 2001. — № 02. (руск.)
- ↑ Суждены нам благие порывы // За рулём : часопіс. — 2003. — № 03. — С. 137. (руск.)
- ↑ Наш автопром: кризис гигантов // Авторевю : часопіс. — 2003. — № 04. — С. 12. (руск.)
- ↑ а б Наш автопром: итоги 2003 года // Авторевю : часопіс. — 2004. — № 03. Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2009. (руск.)
- ↑ а б в г Наш автопром: 15 лет спустя // Авторевю : часопіс. — 2005. — № 03. — С. 15. (руск.)
- ↑ а б Построение пройденного // За рулём : часопіс. — 2005. — № 04. — С. 118. (руск.)
- ↑ В 2005 году «ЗАЗ» выпустил 148163 автомобилей (руск.). autocentre.ua (11 студзеня 2006). Праверана 19 лістапада 2017.
- ↑ а б Выпуск автомобилей в СНГ в 2007 году (руск.). gruzovikpress.ru. Праверана 19 лістапада 2017.
- ↑ Вторая "Самара-2" // За рулём : часопіс. — 2000. — № 10. — С. 44-45. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ВАЗ-2108, -21081, -21083, -21083-20, -2109, -21093, -21093-20, -21099, -21099-21. Руководство по эксплуатации, техническому обслуживанию и ремонту.. — ООО «ИДТР», 2010. — 288 с. — ISBN 978-5-91770-075-5. (руск.)
- Автолегенды СССР. ВАЗ-2109. №69. «DeAgostini». 2011. ISSN 2071-095X.
{{cite journal}}
:|volume=
мае залішні тэкст (даведка); Адсутнічае або пусты|title=
(даведка) (руск.) - Пятидверный «Спутник» // За рулём : часопіс. — 1987. — № 5. — С. 10-11. (руск.)
- А теперь «Девяносто третья» // За рулём : часопіс. — 1989. — № 4. — С. 9. (руск.)
- Lada Samara. Как это будет по-фински? // Авторевю : часопіс. — 1996. — № 03 (119). — С. 25. (руск.)
- Финская "Самара" // За рулём : часопіс. — 1996. — № 12. — С. 16-18. (руск.)
- Девятый вал, или Роковое стечение обстоятельств // Авторевю : часопіс. — 1997. — № 06 (145). — С. 15-17. (руск.)
- "Самара" финского разлива // За рулём : часопіс. — 1998. — № 02. — С. 26-27. (руск.)
- Дело — труба! // Авторевю : часопіс. — 2002. — № 24. — С. 32-35. (руск.)
- Уровень // Авторевю : часопіс. — 2016. — № 14 (592). — С. 51-56. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- История ВАЗ-2108: добрый самарянин (руск.). zr.ru (8 лютага 2014). Праверана 21 лістапада 2017.
- Lada Baltic: Самара с финским акцентом (руск.). kolesa.ru (7 лістапада 2015). Праверана 26 лістапада 2017.
- Та самая реэкспортная Lada Samara: тест машины-мечты из 90-х (руск.). zr.ru (13 снежня 2019). Праверана 16 снежня 2019.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]![]() |
ВАЗ-2109 на Вікісховішчы |
---|