ВАР Гродна (жаночы баскетбольны клуб)
Выгляд
| ВАР | |
|---|---|
| Заснаваны | 1998 |
| Расфарміраваны | 2002 |
| Краіна |
|
| Горад | Гродна |
|
|
|
ВАР — беларускі жаночы баскетбольны клуб з горада Гродна. Прадстаўляў Гродзенскае абласное вучылішча алімпійскага рэзерву (цяпер — Гродзенскае дзяржаўнае вучылішча алімпійскага рэзерву).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Каманда была заснавана ў 1998 годзе. Большасць баскетбалістак пераехала ў Гродна з Бабруйска, дзе яны выступалі за мясцовы «Гермес». Сярод гульцоў былі будучыя баскетбалісткі жаночай зборнай Беларусі Надзея Дрозд і Вольга Цярэнцьева.
Каманда прымала ўдзел у чэмпіянаце Беларусі-1998/1999 (пад назвай «Гермес-ВАР», 6-е месца) і ў Кубках Беларусі 1999 (4-е месца), 2000 (5-е месца) і 2001 (4-е месца).
У 2002 годзе на базе каманды ВАР быў заснаваны клуб «Вікторыя» (Гродна).
Трэнеры
[правіць | правіць зыходнік]- Аляксандр Шымкавяк (1998—2000)