ВЭС СВК Свіцязянка-2003

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

ВЭС СВК «Свіцязянка-2003»ветравая электрастанцыя ў в. Дуброва Карэліцкага раёна. Вызначанай магутнасцю 210 кВт, складаецца з трох ВЭУ А-77 (па 70 кВт кожная), вытворчасці ААТ "Аэрола-Энерга", усталяваных на 30-метровых апорах. Уведена ў эксплуатацыю ў ліпені-жніўні 2007. Кошт трох ВЭУ ~500 млн. руб. (ліпень 2007), будаўніцтва часткова фінансавалася дэпартаментам Дзяржкамітэта па стандартызацыі, энергаэфектыўнасці і энергаашчаджэнню, як адзін з праектаў Праграмы "Энергаашчаджэнне". Звычайная хуткасць ветру на месцы будоўлі (Навагрудскае ўзвышша) не менш за 6 м/с. Выпрацоўка электраэнергіі ВЭС у тры разы будзе перавышаць патрэбы СВК «Свіцязянка-2003», лішкі будзе купляць "Гроднаэнерга".


Ветраныя электрастанцыі ў Рэспубліцы Беларусь
Прамысловыя
ВЭС СВК "Свіцязянка-2003"ВЭС БНГА "ЭкаДом"ВЭС СП "БелТрансОйл"
Эксперыментальныя
Янковіцкая ВЭС (100 кВт (факт. 16 кВт); не захавалася) • ВЭС ААТ "Аэрола-Энерга" (Дзяржынскі р-н)
Планаваныя да будаўніцтва
Магілёвецкая ВЭС (1 МВт) • Галоўчыцкая ВЭС1,5 МВт, 2008 (Плануецца РУП "Гроднаэнерга" на Навагрудскім узвышшы) • Богушская ВЭС • Жытрапольская ВЭС • Дзебеская ВЭС
Глядзіце таксама
Асноўны артыкул: Ветраэнергетыка Беларусі • • таксама: Энергія ветруАднаўляемыя энергарэсурсыАльтэрнатыўная энергетыка ў БеларусіЭнергетыка Беларусі