ВЭС СП БелТрансОйл

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

ВЭС СП «БелТрансОйл» — ветраная электрастанцыя ў СЭЗ «Брэст» у пойме ракі Лясной. Уведзена ў эксплуатацыю ў жніўні 2007 года.

Складаецца з адной ВЭУ (ветраной энергетычнай устаноўкі — аэрагенератара) JIMP20 — трохлопастнага ротара (лопасці даўжынёй 3,6 м), вытворчасці JONICA IMPIANTI Società Cooperativa (Італія), вызначанай магутнасцю 20 кВт, усталяванага на 18-метровай сталёвай апоры. Кошт турбіны $12 тыс.[1] (2007). Плануецца ўсталяваць другую ВЭУ вызначанай магутнасцю 1,2 МВт.

Зноскі

  1. Набыта па сабекошце ў заснавальнікаў прадпрыемства — італьянскіх вытворцаў ВЭУ.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]