Перайсці да зместу

Вавілон (фільм, 2006)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
ВавілонM:
англ.: Babel
Жанр драматычны фільм
Рэжысёр
Прадзюсары
Сцэнарысты
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампаніі Paramount Vantage[d], Summit Entertainment[d], Central Films[d] і MRC[d]
Працягласць 142 хв.
Бюджэт 25 000 000 $
Краіны
Мова англійская[2][5]
Год 23 мая 2006[6] і 21 снежня 2006[7]
IMDb ID 0449467
Афіцыйны сайт

«Вавілон» (англ.: Babel) — мастацкі фільм 2006 года рэжысёра Алехандра Гансалеса Іньярыту[8]. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Брэд Піт, Кейт Бланшэт, Гаэль Гарсія Берналь, Кодзі Якусё, Рынко Кікуці, Адрыяна Бараса, Эль Фанінг, Нэйтан Гэмбл, Майкл Пенья і іншыя.

Дзеянне фільма адбываецца ў Марока, Мексіцы і Японіі.

Адпраўной кропкай сюжэту становіцца трагедыя, якую муж і жонка Рычард і Сьюзан перажываюць падчас сваёй турыстычнай паездкі па Марока. Сьюзан становіцца ахвярай шальной кулі, выпушчанай са стрэльбы па турыстычным аўтобусе двума мясцовымі хлапчукамі. У той жа час двое дзяцей Рычарда і Сьюзан, пакінутыя пад наглядам няні-мексіканкі, адпраўляюцца разам з ёй у Мексіку на вяселле яе сына, і гэта падарожжа ў выніку аказваецца далёка не з лёгкіх. І, нарэшце, у Токіа глухая студэнтка Чыеко, якая цяжка перажывае самагубства маці, паводзіць сябе задзірліва, уступае ў сварку з бацькам і рознымі спосабамі зрывае сваю злосць на навакольных…

Вядомы амерыканскі кінакрытык Роджэр Эберт адзначыў фільм чатырма зоркамі з чатырох магчымых і занёс у свой спіс «Выдатных фільмаў»[9].

Паводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 43 кінаўзнагародамі і яшчэ 136 намінацыямі[10].

  1. Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  2. 1 2 The American Film Institute Catalog of Motion Pictures Праверана 2 верасня 2020.
  3. 1 2 BFI Film & TV Database Праверана 2 верасня 2020.
  4. Lexicon of international filmsZweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.
  5. 1 2 Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.
  6. выгрузка даных FreebaseGoogle.
  7. http://www.kinokalender.com/film5588_babel.html Праверана 30 снежня 2017.
  8. Babel (2006) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 кастрычніка 2020.
  9. Roger Ebert.. What we have here is a failure to communicate (англ.). Сайт Роджэра Эберта (22 верасня 2007). Праверана 20 кастрычніка 2020.
  10. Babel — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 20 кастрычніка 2020.