Перайсці да зместу

Вагай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вагай
руск. Вагай
Характарыстыка
Даўжыня
  • 555 км
Басейн 23 000 км²
Расход вады 16 м³/с (за 109 км ад вусця[1])
Вадацёк
Выток Рямаўскае
 • Месцазнаходжанне Ішымская раўніна
 • Каардынаты 56°32′42″ пн. ш. 67°11′33″ у. д.HGЯO
Вусце Іртыш[2]
 • Месцазнаходжанне каля сяла Вагай
 • Каардынаты 57°58′34″ пн. ш. 68°59′24″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Іртыш → Об → Карскае мора

Краіна
Рэгіён Цюменская вобласць
Код у ДВР 14010400112115300012465
physical
Вагай
Вагай
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце

Вага́й[3] (руск.: Вага́й[4][5]) — рака ў Цюменскай вобласці Расіі, левы прыток Іртыша.

Даўжыня ракі 555[6] км, плошча вадазбору 23 000[6] км². Сярэдні расход вады: 16 м³/с (за 109 км ад вусця)[1]; 20 м³/с (каля сяла Чорнае)[4][5]. Рака выцякае з возера Рямаўскае[7] на Ішымскай раўніне[4]. Працякае ў паўднёвай частцы Заходне-Сібірскай раўніны. Упадае ў Іртыш каля сяла Вагай, за 55 км ніжэй вусця ракі Табол[7]. Даліна Вагая шырокая, з пакатымі схіламі. Пойма двухбаковая, шырынёй у ніжнім цячэнні да 2 км[7]. Рэчышча меандруючае, умерана звілістае, шырынёй да 80[7] м. Увесну рака моцна разліваецца, летам мялее. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні гадавы расход вады 8,23 м³/сек. Рака суднаходная у ніжнім цячэнні.

Прытокі: Ашлык, Агітка, Янтар, Іліней, Балахлей, Батурына, Бараўлянка (Баброўка), Смародзінка (Камышынка), Емец, Лама, Краснаяр, Каш, Крутая і інш[6].

У вусці Вагая (Ермакова затока) загінуў Ярмак Цімафеевіч[3][4].