Ваганькаўскія могілкі
Выгляд
| Ваганькаўскія могілкі? | |
|---|---|
| руск.: Ваганьковское кладбище | |
| 55°46′05″ пн. ш. 37°32′54″ у. д.HGЯO | |
| Размяшчэнне | |
| Гісторыя | |
| Дата заснавання | 1771 |
| Першая згадка | 1771 |
Ваганькаўскія могілкі (руск.: Вага́ньковское кла́дбище) — могілкі ў паўночна-заходняй частцы Масквы, у раёне плошчы Краснапрэсненская застава на вуліцы Сяргея Макеева, 15. Плошча — 47,9 га.
Афіцыйна Ваганькаўскія могілкі ўтварылася ў 1771 годзе падчас эпідэміі чумы — памерлых ад хваробы па загадзе хавалі за гарадской мяжой. Але могілкі з’явіліся на гэтым месцы на некалькі гадоў раней — у межах паселішча гасударавых псароў.
