Вагон-лабараторыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
План вагона-лабараторыі для рамонту дэфектаскопных сродкаў

Вагон-лабараторыя — спецыяльна абсталяваны вагон, прызначаны для правядзення розных даследаванняў і выпрабаванняў аб'ектаў чыгуначнай тэхнікі ў пуцявых (палявых) умовах.

Мэтай абследаванняў з'яўляецца ўсталяванне неабходнасці і аб'ёму рамонту пры выпрацоўцы абсталяваннем рэсурсу працы або пры выяўленні дэфектаў.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вагоны-лабараторыі вырабляюцца на базе звычайных купэйных пасажырскіх вагонаў, у якіх частка купэ аб'ядноўваецца, як правіла, у кухню і працоўны салон. Два ці тры купэ застаюцца для размяшчэння працоўнага персаналу.

Звонку, у залежнасці ад прызначэння лабараторыі, можа адрознівацца ад звычайнага вагона назіральнымі вокнамі (у непрацоўным тамбуры, эркернымі вокнамі ў працоўным салоне — для кантролю месцазнаходжання і візуальнага агляду абсталявання; на даху для кантролю кантактнага провада), відэакамерамі і пражэктарамі, рознымі вымяральнымі каляскамі пад вагонам.

Унутры вагона-лабараторыі усталёўваецца вымяральная і рэгіструючая апаратура, электронныя ўзмацняльнікі, прамысловая тэлевізійная ўстаноўка, а таксама электраэнергетычнае абсталяванне для сілкавання вымяральных прыбораў — акумулятарныя батарэі, дызель-генератар, выпрамнікі. Дынамаметрычныя вагоны абсталёўваюцца дынамаметрычнай аўтасчэпкай.

Прымяненне[правіць | правіць зыходнік]

Laboratory railwagon.jpg

Вагоны-лабараторыі выкарыстоўваюць:

Некаторыя тыпы вагонаў[правіць | правіць зыходнік]

Кантроль прылад СЦБ і сувязі[правіць | правіць зыходнік]

У вагоне-лабараторыі сігналізацыі і сувязі ажыццяўляюць вымярэння параметраў і праводзяць даследаванні і кантрольныя выпрабаванні прылад СЦБ і сувязі. Для гэтага вагон-лабараторыя абсталяваны апаратурай для вымярэння параметраў рэйкавых ланцугоў, прылад аўтаматычнай лакаматыўнай сігналізацыі, прылад САКТ, прылад КТСМ, каналаў радыёсувязі. Прымяняюцца аўтаматызаваныя сістэмы вымярэння і фіксавання адхіленняў вымяранага параметру з прывязкай да яго каардынаце шляху. Рэгістрацыя дадзеных вядзецца з дапамогай розных друкаваных прылад.

Кантроль кантактнай сеткі[правіць | правіць зыходнік]

Overhead line laboratory railwagon.jpg

Вагон-лабараторыя кантактнай сеткі служыць для аўтаматызаванага кантролю параметраў кантактнай падвескі, якія вызначаюць характар узаемадзеяння з ёй токапрыёмнікаў ЭПС і з'яўляецца адным з тэхнічных сродкаў дыягнаставання кантактнай сеткі. Вагон-лабараторыя звычайна абсталяваны двума вымяральнымі токапрыёмнікамі і назіральнай вышкай, у некаторых выпадках — прамысловай тэлевізійнай устаноўкай. Сувязь работнікаў вагона-лабараторыі з лакаматыўнай брыгадай можа быць правадной або ажыццяўляцца па радыё. Спецыяльныя прылады рэгіструюць наступныя параметры:

  • зігзагі і вынасы кантактнага провада
  • вышыню кантактнага провада над узроўнем галоўкі рэйкі
  • адлегласць ад працоўнай паверхні полаз токапрыемніка да элементаў фіксатара драты
  • правільнасць падвешвання правадоў, якія ўтвараюць паветраныя стрэлкі
  • вызначаюць «жорсткія» кропкі і ўдары, а таксама месцы адрыву полаз ад працоўнай паверхні кантактнага провада

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Хуткасны вагон-лабараторыя

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Железнодорожный транспорт: Энциклопедия / Гл. ред. Н. С. Конарев. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1994. — С. 51. — ISBN 5-85270-115-7