Вадаліў (знак задыяка)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Вадалей, знак задыяка)
Вадалі́ў (лац.: Aquarius)[1] — адзінаццаты знак задыяка, адпаведны сектару экліптыкі ад 300° да 330°, лічачы ад кропкі вясновага раўнадзенства; пастаянны знак трыгона Паветра. Звычайна паказваецца ў выглядзе чалавека з гарлачом, які ліе ваду.
У заходняй астралогіі лічыцца, што Сонца знаходзіцца ў знаку Вадаліва прыблізна з 21 студзеня па 19 лютага, у ведыйскай — з 15 лютага па 14 сакавіка. Не трэба блытаць знак Вадаліва з сузор’ем Вадаліва, у якім Сонца ў наш час знаходзіцца з 16 лютага па 11 сакавіка.
Кіруючыя планеты Вадаліва — Уран і Сатурн.
Для паляпшэння артыкула пажадана |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Вадалі́ў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 433. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
