Вадалюб чорны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вадалюб чорны
Hydrophilidae - Hydrophilus piceus.JPG
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hydrophilus piceus

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Вадалюб чорны[1] (Hydrophilus piceus) — від насякомых сямейства вадалюбы (Hydrophilidae)[2]).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня цела насякомага да 47 мм. Цела бліскучае, шэра-чорнае з аліўкавым адценнем. Адзін з найбуйнейшых жукоў Еўропы.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Палеарктычны від. Сустракаецца ў значнай частцы паўночна-заходняй і цэнтральнай Еўропы (ад Іспаніі да Скандынавіі і Украіны), у Паўночнай Афрыцы (Лівія, Егіпет, Алжыр) і частцы Азіі (Аравія, Турцыя, Ізраіль, Сірыя, Кітай, Індыя).

Экалогія[правіць | правіць зыходнік]

Дарослыя жукі любяць стаячыя вадаёмы і сілкуюцца воднымі раслінамі. Самкі адкладаюць да 50 яіц у коканы, якія плаваюць па паверхні вады, прымацаваныя да якой-небудзь расліны. Лічынкі вядуць драпежніцкі лад жыцця, нападаючы на малявак рыб.

Зноскі

  1. Лапацін І. К.(руск.) бел. Вадалюбы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 393
  2. Українська радянська енциклопедія : у 12 томах / за ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Головна редакція УРЕ, 1974–1985.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]