Перайсці да зместу

Вадамеры

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадамеры

Aquarius najas
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gerridae Leach, 1815


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  103801
NCBI  36161
EOL  588
FW  176540

Вадаме́ры[1] (Gerridae) — сямейства паўцвердакрылых насякомых з падатраду Heteroptera. Налічваюць каля 700 відаў. Найбольш распаўсюджаныя віды роду Gerris.

Невялікія (ад 2 да 34 мм) насякомыя з тонкім выцягнутым целам і доўгімі нагамі. Хутка коўзаюць або свабодна ходзяць па паверхні вады. Часта бяскрылыя. Ніжняя паверхня цела пакрыта аксаміцістым пушком. Распаўсюджаныя шырока; віды роду Halobates і блізкія да яго сустракаюцца ў трапічных частках акіянаў.

Драпежнікі, высмоктваюць таксама трупы жывёл. Прэснаводныя віды адкладаюць яйкі на водныя расліны, марскія — носяць іх на сабе.

Зноскі

  1. Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 8-е выданне. verbum.by. Праверана 21 верасня 2023.