Аахэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Аахэ)
Аахэ
Oahe
Каардынаты: 44°27′04″ пн. ш. 100°24′08″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Злучаныя Штаты Амерыкі, Паўднёвая Дакота
Даўжыня 372 км
Плошча 1 500 км²
Найбольшая глыбіня 62 м
Аахэ (ЗША)
Аахэ
Аахэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы


Аахэ (англ.: Lake Oahe) — буйное вадасховішча, утворанае дамбай Аахэ на рацэ Місуры ў штаце Паўднёвая Дакота. Плошча возера — 1 500 км2, максімальная глыбіня — 62 м. Па аб'ёме вады займае чацвёртае месца сярод вадасховішчаў ЗША і першае па плошчы. Даўжыня возера каля 372 км, даўжыня берагавой лініі — 3 620 км. Возера мае важнае рэкрэацыйнае значэнне, штогод яго наведваюць каля 1,5 млн турыстаў.

У возеры водзяцца судак, шчупак, канальны сомік, малароты акунь, штучна акліматызавана чавыча, яна з'яўляецца папулярным аб'ектам аматарскай і спартыўнай рыбалкі.

Возера пачынаецца каля горада Пір і цячэ на поўнач да горада Бісмарк. Праз яго перакінуты два масты. Адзін размешчаны на хуткаснай магістралі US 12 у Мобрыджы, іншы на магістралі US 212 у Гетысбургу. Значную частку заходняга берага возера займаюць індзейскія рэзервацыі Шаен-Рывер і Стэндынг-Рок. На берагах возера знаходзяцца два магчымыя месцы пахавання індзейскага правадыра Сідзячага Быка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]