Кутаўшчына (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Кутаўшчына)
Кутаўшчына
Каардынаты: 53°21′13″ пн. ш. 26°05′04″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён
Даўжыня 5 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 1 км²
Аб'ём 1 км³
Найбольшая глыбіня 5 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Упадаюць рака Сэрвач, прыток Нёмана
Выцякаюць рака Сэрвач, прыток Нёмана
Год напаўнення 1950
Кутаўшчына (Беларусь)
Кутаўшчына
Кутаўшчына
Кутаўшчына (Брэсцкая вобласць)
Кутаўшчына
Кутаўшчына

Ку́таўшчына — вадасховішча ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі на рацэ Сэрвач (прыток Нёмана), за 30 км у напрамку на поўнач ад горада Баранавічы, каля вёскі Кутаўшчына.

Вадасховішча створана ў 1950 годзе ў энергетычных мэтах (пры будаўніцтве міжкалгаснай ГЭС). Плошча паверхні 1 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 5 м, сярэдняя — 1,3 м. Аб'ём вады ў вадасховішчы каля 1 млн м³. Плошча вадазбору 124 км². Вадасховішча праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк складае 23,3 млн м³.

Каля вадасховішча вёскі Кутаўшчына, Пруды, Алізараўшчына, пасёлак Савецкі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]