Лаўжанскае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Лаўжанскае)
Лаўжанскае
Каардынаты: 55°22′ пн. ш. 29°30′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Віцебская вобласць
Даўжыня 0,54 км
Шырыня 0,42 км
Плошча 0,23 км²
Сярэдняя глыбіня 5,1 м
Год напаўнення 1984
Лаўжанскае (Віцебская вобласць)
Лаўжанскае
Лаўжанскае

Лаўжанскаевадасховішча каля вёскі Морагі Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці. Пабудавана ў 1984 г. паводле праекта Белгіправодхоза. Наліўное, сезоннага рэгулявання, напаўняецца за кошт сцёку ракі Обаль. Паводле праекта прызначалася для акумулявання вясновага сцёку ракі Обаль з наступнай выпрацоўкай карыснага аб'ёму для развядзення сцёкаў жывёлагадоўчага комплексу і арашэнні імі сельгасугоддзяў, рыбаразвядзення.

Плошча воднага люстэрка — 0,23 км², даўжыня — 0,54 км, шырыня: найбольшая — 0,42 км, сярэдняя — 0,41 км; сярэдняя глыбіня — 5,1 м. Аб'ём: поўны — 1,2 млн м³, карысны – 1,01 млн м³. Ваганні ўзроўню вады да 4,5 м.

Плошча вадазбору ракі Обаль у створы размяшчэння помпавай станцыі — 2095 км², адлегласць ад вусця — 40 км. Рэльеф вадазбору — сярэдне- і дробнаўзгорысты, разарана каля 27 %, лясістасць — 30%, забалочанасць — 10%. Сярэдні гадавы сцёк за шматгадовы перыяд у створы гідравузла — 451 млн м³, падчас паводкі — 180 млн м³. Паводка прыходзіцца на сакавік—красавік. Жыўленне ракі — змешанае з перавагай снегавога.

У склад збудаванняў гідравузла ўваходзяць загараджальная дамба, помпавая станцыя, вадаспуск, вадавыпускі. Загараджальная дамба — земляная, даўжынёй 1870 м, умацаванне верхавога адхону — за кошт травянога полага, максімальная вышыня плаціны — 10,7 м, шырыня плаціны па грэбні — 6,5 м. Помпавая станцыя, якая служыць для напаўнення вадасховішча, — стацыянарная, абсталявана пяццю помпамі агульнай прадукцыйнасцю 0,30 м³/с. Вадаспуск — тыпавы, дновы, трубчасты, дыяметрам 600 мм, разлічаны на пропуск максімальнага выдатку — 1,55 м³/с. Вадавыпускі (два) — дновыя, тыпавыя, трубчастыя, дыяметрам 600 і 200 мм, даўжыня кожнага 90 м, разлічаны на пропуск выдатку вады — 1,30 м³/с і 0,2 м³/с адпаведна.

Вадасховішча не выкарыстоўваецца, мае патрэбу ў рэканструкцыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калінін М. Ю. Вадасховішчы Беларусі (дапаможнік). — Мінск, 2005. — 182 с. (руск.)
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 158. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0155-9.