Уборак (вадасховішча)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Уборак)
Уборак
Каардынаты: 52°23′53,15″ пн. ш. 31°35′19,16″ у. д.HGЯO
Даўжыня 0,7 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,27 км²
Аб'ём 0,00105 км³
Даўжыня берагавой лініі 2,07 км
Найбольшая глыбіня 6,4 м
Сярэдняя глыбіня 4 м
Упадаюць канал
Год напаўнення 1983
Уборак (Гомельская вобласць)
Уборак
Уборак

Убо́раквадасховішча ў Добрушскім раёне Гомельскай вобласці, за 1 км на паўночны захад ад пасёлка Уборак. Створана ў 1983 г. у мэтах увільгатнення сельгасугоддзяў і рыбагадоўлі.

Наліўное вадасховішча, напаўняецца па канале з ракі Няцёша. Плошча паверхні 0,27 км². Даўжыня 0,7 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня земляной дамбы 2,07 км. Найбольшая глыбіня вадасховішча 6,4 м, сярэдняя 4 м. Аб'ём вады 1,05 млн. м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 2,8 млн. м³. Ваганні ўзроўню вады 5,3 м на працягу года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 155. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).