Чурылавіцкае

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадасховішча Чурылавіцкае)
Чурылавіцкае
Каардынаты: 53°43′48,50″ пн. ш. 27°34′06″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Мінскі раён
Даўжыня 0,66 км
Шырыня 0,58 км
Плошча 0,34 км²
Аб'ём 0,0013 км³
Найбольшая глыбіня 7,1 м
Сярэдняя глыбіня 3,8 м
Плошча вадазбору 240 км²
Год напаўнення 1982
Чурылавіцкае (Беларусь)
Чурылавіцкае
Чурылавіцкае
Чурылавіцкае (Мінская вобласць)
Чурылавіцкае
Чурылавіцкае

Чуры́лавіцкае — вадасховішча ў Мінскім раёне Мінскай вобласці на пойме ракі Пціч, за 20 км у напрамку на поўдзень ад Мінска, за 1 км на поўдзень ад аграгарадка Чурылавічы, за 0,6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Калініна. Створана ў 1982 годзе.

Плошча паверхні вадасховішча 0,34 км². Даўжыня 0,66 км, найбольшая шырыня 0,58 км. Найбольшая глыбіня 7,1 м, сярэдняя 3,8 м. Аб'ём вады 1,3 млн м³. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 4 м. Плошча вадазбору 240 км². Сярэдні шматгадовы сцёк 44,8 млн м³. Чаша вадасховішча з'яўляецца часткай поймы ракі Пціч, агароджаная з двух бакоў дамбамі даўжынёй 0,73 і 1,37 км і мае амаль прамавугольную форму. Каналамі злучаецца з ракой Пціч.

Каля заходняга берага вадасховішча пралягае аўтамабільная дарога Н9060.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 5. — С. 347. — 583 с. — 10 000 экз.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 293. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]