Вадзяны млын (Лужкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Вадзяны млын, Лужкі)
Славутасць
Вадзяны млын
Вадзяны млын на рацэ Мнюта
Вадзяны млын на рацэ Мнюта
55°21′06,38″ пн. ш. 27°51′45,75″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Лужкі
Тып будынка вадзяны млын
Будаўніцтва XIX — пач. XX ст.
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 212Г000840шыфр 212Г000840
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадзяны млын — будынак у в. Лужкі (Шаркаўшчынскі раён). Помнік прамысловага дойлідства XIX — пачатку XX ст. Пабудаваны каля запруды на правым беразе р. Мнюта.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Прамавугольны ў плане трохпавярховы будынак пад высокім двухсхільным дахам. Цокальны паверх з бутавага каменю. Прафіляваны карніз аддзяляе два верхнія паверхі, надбудаваныя ў 1912 г. з цэглы. Унутры на кожным паверсе вылучаныя тры памяшканні: вялікае цэнтральнае і два вузкія тарцовыя. Унізе заходняй часткі будынка ў камеры ўстаноўленыя две турбіны. У цэнтральным памяшканні цокальнага паверху зманціраваныя механізмы перадачы і рэгулявання руху турбін. На другім паверсе ўстаноўленыя жорны і прыстасаванні для сарціроўкі мукі. Адсюль па транспарцёры мука падаецца на трэці паверх.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]