Вадзяны млын (Каменнае Крывое)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Вадзяны млын
54°20′02″ пн. ш. 29°47′10″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Каменнае Крывое
Тып будынка вадзяны млын
Дата пабудовы ХІХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000885шыфр 213Г000885
Стан руіны
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадзяны млын — колішні прамысловы будынак у вёсцы Каменнае Крывое Талачынскага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзіцца на рацэ Крывой, каля аўтамабільнай дарогі ТалачынКруглае.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вадзяны млын, 2018 год.
Вадзяны млын, 2015 год.

Узведзены з чырвонай цэглы ў другой палове ХІХ — пачатку XX стагоддзя. Млын належаў памешчыкам Гардзялкоўскім і функцыянаваў да пачатку Другой сусветнай вайны.

У 1990-х гадах будынак быў набыты і абсталяваны пад прыдарожную кавярню. Але неўзабаве ён згарэў, і аднаўляць яго ніхто не стаў[1].

Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 1288 ад 3 верасня 2008 года вадзяному млыну быў нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Трохпавярховы прамавугольны ў плане будынак з двухсхільным дахам, да якога прымыкала аднапавярховае працоўнае памяшканне.

Масіўныя сцены прарэзаны невялікімі прамавугольнымі вокнамі. На першым паверсе знаходзілася турбіна, на другім — жорны, на трэцім — гаспадарчыя памяшканні[2].

Зноскі

  1. Сяргей Кавалеўскі. Млын на рацэ Крывой. Чым знакамітыя мясціны недалёка ад Друцка, дзе настаўнічаў Якуб Колас(недаступная спасылка). // Віцебскія весці, 16 студзеня 2017. (бел.)
  2. Млын вадзяны. — Прыдзвінскі край, 30 студзеня 2020. (бел.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Орловский, А. Здесь была мельница / А. Орловский, С. Иванов // Наша Талачыншчына. — 2009. — 5 верас. — С. 4.
  • Пяць прычын наведаць Талачынскі раён / падрыхт. Н. Чарнічэнка // Віцьбічы = Витьбичи. — 2019. — 16 февр. — С. 5-6.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]