Вадзім Іванавіч Паўлаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Іванавіч Паўлаў
Грамадзянства
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат юрыдычных навук
Альма-матар
Узнагароды
медаль «За бездакорную службу» I ступені медаль «За бездакорную службу» II ступені медаль «За бездакорную службу» III ступені
Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь

Вадзім Іванавіч Паўлаў — палкоўнік міліцыі, кандыдат юрыдычных навук, дацэнт. Заслужаны работнік органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь (2020)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 годзе з адзнакай скончыў аддзяленне правазнаўства Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа. У 2001 годзе скончыў з адзнакай следча-экспертны факультэт Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У 2001—2002 гадах праходзіў службу ў следчым аддзеле Першамайскага раённага ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску. У 2002—2005 гадах навучаўся ў ад’юнктуры.

У 2005—2011 гадах — выкладчык, старшы выкладчык, намеснік начальніка, у 2011—2020 гадах — начальнік кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўная сфера навуковых інтарэсаў — сучасная антрапалогія права, посткласічная прававая думка, прававая думка Візантыі, руская філасофія права. Аўтар больш за 200 навуковых і вучэбна-метадычных публікацый, у тым ліку манаграфічнага даследавання «Ад класічнага да некласічнага юрыдычнага дыскурсу», «Нарысы агульнай тэорыі і філасофіі права» (2011), суаўтар калектыўных манаграфій «Навука тэорыі і гісторыі дзяржавы і права ў пошуках новых метадалагічных рашэнняў» (2012), «Сацыякультурная антрапалогія права» (2015), «Юрыдычная герменеўтыка ў XXI стагоддзі» (2016), суаўтар навукова-практычнага каментарыя да Закона Рэспублікі Беларусь «Аб органах унутраных спраў Рэспублікі Беларусь», юбілейных выданняў «Міліцыя Беларусі: дакументы і матэрыялы (1917—2007 гг.)» (2007), «Міліцыя Беларусі: 100 гадоў. Гісторыя і сучаснасць» (2017).

Аўтар вучэбнага дапаможніка для магістрантаў «Праблемы тэорыі дзяржавы і права» (2017). Удзельнічаў у распрацоўцы Закона Рэспублікі Беларусь «Аб нарматыўных прававых актах», «Аб дзяржаўнай службе», іншых нарматыўных і лакальных прававых актаў.

Уваходзіць у склад рэдкалегіі часопісаў «Веснік Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь» і «Вестник Нижегородской академии МВД России», а таксама ў міжнародны рэдсавет міжнароднага антрапалагічнага часопіса «Фонарь Диогена» (Расія).

Выкладае навучальныя дысцыпліны «Агульная тэорыя права», «Гісторыя палітычных і прававых вучэнняў», «Юрыдычная тэрміналогія», «Сучасныя праблемы, гісторыя і метадалогія юрыдычнай навукі» (магістратура), «Праблемы тэорыі і гісторыі дзяржавы і права» (магістратура).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны медалямі «За бездакорную службу» трох ступеняў і іншымі ведамаснымі ўзнагародамі. Уключаны ў склад навукова-кансультатыўнага савета пры Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі.

У 2020 годзе Вадзіму Паўлаву прысвоена ганаровае званне заслужанага супрацоўніка органаў унутраных спраў[2].

Зноскі