Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў
| Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў | |
|---|---|
| руск.: Вадим Александрович Трапезников | |
| Дата нараджэння | 28 лістапада 1905[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 15 жніўня 1994[2][3] (88 гадоў) ці 5 жніўня 1994[4] (88 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | інжынер-электрык, навуковец, выкладчык універсітэта |
| Навуковая сфера | электратэхніка[5][1][…], аўтаматызацыя[5][1], кібернетыка[5] і сістэмы кіравання[1][2] |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар тэхнічных навук ()[3] (1938) |
| Навуковае званне | |
| Альма-матар | |
| Партыя | |
| Член у | |
| Прэміі | |
| Узнагароды | |
Вадзім Аляксандравіч Трапе́знікаў[8] (руск.: Вадим Александрович Трапезников; 28 лістапада 1905[1], Масква[1][2] — 15 жніўня 1994[2][3] ці 5 жніўня 1994[4], Масква) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне электратэхнікі, аўтаматыкі і сістэм кіравання, акадэмік Акадэміі навук СССР (1960, член карэспандэнт з 1953 года[8][9][10]), Герой Сацыялістычнай Працы (1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Маскве у дваранскай[11] сям’і. Адукацыю пачаў у 1-й Маскоўскай гімназіі, якой перашкодзіла Кастрычніцкая рэвалюцыя і Грамадзянская вайна ў Расіі[11][10]. У 13-гадовым узросце Вадзім Трапезнікаў пачаў працоўную дзейнасць. працаваў лабарантам у «Каапхіміі», нівеліроўшчыкам пошукавай партыі, метэаролагам у «Масгасе». Адначасова вучыўся, у 1921 годзе скончыў працоўную школу і паступіў у Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, а ў 1923 годзе перавёўся на электрамеханічны факультэт Маскоўскага вышэйшага тэхнічнага вучылішча імя Баўмана, якое скончыў у 1928 годзе. У 1928—1938 гадах працаваў ва Усесаюзным электратэхнічным інстытуце, у 1930—1941 гадах у Маскоўскім энергетычным інстытуце (у 1934—1937 гадах — член Экспертнага савета па ўсесаюзным серыям электрычных машын, з 1939 года — прафесар[11]). З 1941 года В. А. Трапезнікаў працаваў у Інстытуце аўтаматыкі і тэлемеханікі (з 1969 года Інстытут праблем кіравання, сучасны Інстытут праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН), з 1951 года яго дырэктар. З 1959 года старшыня Нацыянальнага камітэта СССР па аўтаматычным кіраванні[9][8]. Адначасова з 1965 па 1978 год займаў пасаду першага намесніка старшыні Дзяржаўнага камітэта Савета Міністраў СССР па навуцы і тэхніцы[9][11][10][8]. З 1954 года выкладаў у Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце[12], займаў пасаду загадчыка кафедры[9].
Памёр В. А. Трапезнікаў 15 жніўня 1994 года. Пахаваны на Кунцаўскіх могілках у Маскве[10].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы В. А. Трапезнікава прысвечаны метадам разліку, пабудовы і тэхніка-эканамічнага аналізу электрычных машын і трансфарматараў, даследаванню спосабаў пабудовы хуткадзеючых аўтаматычных прылад, агрэгатных аўтаматычных сістэм, метадам мадэлявання сістэм аўтаматычнага рэгулявання, эканоміцы навукова-тэхнічнага прагрэсу. Высунуў і абгрунтаваў агрэгатны прынцып, які складаецца ў выдзяленні аднатыпных функцый у структуры прылад, уніфікацыі сродкаў фізічнай рэалізацыі выдзеленых функцый і вузлоў сучлянення іх у прыладах. Пад кіраўніцтвам В. А. Трапезнікава і яго непасрэдным удзеле былі створаны першыя ў СССР аналагавыя вылічальныя машыны, распрацаваны метады даследавання сістэм кіравання, адкрыты новы навуковы напрамак у матэматычным мадэляванні сістэм аўтаматычнага рэгулявання. З 1958 года ўдзельнічаў у праекце стварэння новага класа атамных падводных лодак — знішчальнікаў падводных і надводных караблёў верагодных праціўнікаў[13].
Узнагароды і званні
[правіць | правіць зыходнік]- Герой Сацыялістычнай Працы (1965)
- 2 ордэны Леніна (1965, 1985)
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі (1975)
- 2 ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга (1954, 1971)
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1946) і іншыя медалі
- Сталінская прэмія другой ступені (1951) — за працу ў галіне прыборабудавання (па стварэнні айчынных электронна-вылічальных прылад)
- Ленінская прэмія 1981 года — за навуковае кіраўніцтва працамі па аўтаматызацыі першай у СССР атамнай падводнай лодкі-знішчальніка (праект 705)
- Ганаровы член Венгерскай і Чэхаславацкай акадэмій навук[10][9].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- 1 2 3 4 5 6 7 8 Трапезников Вадим Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. — Т. 26. — С. 171. Праверана 2 лістапада 2024.
- 1 2 3 4 5 Трапе́знікаў Вадзім Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 515. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- 1 2 3 Летопись Московского университета Праверана 2 лістапада 2024.
- 1 2 Library of Congress Authorities — Library of Congress. Праверана 13 кастрычніка 2019.
- 1 2 3 Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ Борисович И. М. Академик Воронов Авенир Аркадьевич // История информатики и кибернетики в Санкт-Петербурге (Ленинграде). Вып.1. Яркие фрагменты истории — СПб.: Наука, 2008. — С. 259. — 356 с. — ISBN 978-5-02-025358-2
- ↑ Александрович П. Д. Становление информатики в России, Development of computer science in Russia // Очерки истории информатики в России — Новосибирск: 1998. — С. 23. — ISBN 5-7692-0101-0
- 1 2 3 4 БелЭн 2002.
- 1 2 3 4 5 ВСЭ 1977.
- 1 2 3 4 5 Вадзім Аляксандравіч Трапезнікаў на сайце «Героі краіны»
- 1 2 3 4 Трапезников Вадим Александрович (руск.) // Сайт ІПК РАН
- ↑ Профіль на сайце РАН (новая версія сайта) Архівавана 14 снежня 2024. (руск.)
- ↑ Летопись Московского университета (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трапе́знікаў Вадзім Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 515. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Трапе́зников Вадим Александрович / Беркович Д. М. // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 171. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трапе́зников Вадим Олександрович // Українська радянська енциклопедія : у 12 т. / гол. ред. М. П. Бажан; редкол.: О. К. Антонов та ін. — 2-ге вид. — К. : Головна редакція УРЕ, 1984. — Т. 11, кн. 1 : Стодола — Фітогеографія. — С. 330. — 606, [2] с., [22] арк. іл. : іл., портр., карти с. (укр.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль Вадзіма Аляксандравіча Трапезнікава на афіцыйным сайце РАН
- Трапезников Вадим Александрович (руск.) // Сайт Інстытута праблем кіравання імя В. А. Трапезнікава РАН
- Трапезников Вадим Александрович Архівавана 14 снежня 2024. (руск.) // Профіль на сайце РАН (новая версія сайта)
- Трапезников Вадим Александрович // Летопись Московского университета (руск.)
- Трапезников Вадим Александрович (1905—1994) (руск.) // Адкрыты архіў Сібірскага аддзялення РАН
- Трапезников Вадим Александрович // Банк патентов РФ на изобретения и промышленные образцы ФИПС Роспатента (руск.)
- Вадим Александрович Трапезников (к 100-летию со дня рождения) // Проблемы управления. № 5. 2005. — С. 99—104. (руск.)
- Нарадзіліся 28 лістапада
- Нарадзіліся ў 1905 годзе
- Нарадзіліся ў Маскве
- Памерлі 15 жніўня
- Памерлі ў 1994 годзе
- Памерлі 5 жніўня
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
- Выкладчыкі МЭІ
- Выкладчыкі МФТІ
- Выкладчыкі МДУ
- Дактары тэхнічных навук
- Выпускнікі МДТУ
- Члены КПСС
- Члены РАН
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Члены АН СССР
- Лаўрэаты Ленінскай прэміі
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Дружбы народаў
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 800-годдзя Масквы»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Механікі СССР
- Кібернетыкі СССР
- Дэлегаты XXIII з’езда КПСС
- Вынаходнікі СССР
- Замежныя члены Чэхаславацкай АН