Вадзім Андрэевіч Жучкевіч
| Вадзім Андрэевіч Жучкевіч | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 19 лістапада 1915 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 28 лютага 1985 (69 гадоў) |
| Грамадзянства | |
| Род дзейнасці | географ |
| Навуковая сфера | геаграфія, тапаніміка |
| Месца працы | |
| Навуковая ступень | доктар геаграфічных навук |
| Навуковае званне | прафесар |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | найбуйнейшы тапаніміст і беларусавед |
| Партыя | |
| Член у | |
| Узнагароды | |
Вадзім Андрэевіч Жучке́віч (19 лістапада 1915, Лоеў, Мінская губерня — 28 лютага 1985) — беларускі вучоны-географ. Доктар геаграфічных навук (1971), прафесар (1972). Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1977). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1930 годзе скончыў сямігадовую школу, у 1932 годзе ПТВ. У 1932—1935 гадах працаваў на фабрыцы і вучыўся на рабфаку. Скончыў Мінскі педагагічны інстытут у 1939 годзе. Працаваў ва ўстановах асветы ва Усходне-Казахастанскай вобласці і Алтайскім краі. У 1940 годзе паступіў у аспірантуру Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У час Вялікай Айчыннай вайны ў 1944—1945 гадоў на фронце.
У 1948 годзе скончыў завочную аспірантуру МДУ. З 1962 года выкладаў у Беларускім дзяржаўным універсітэце, з 1964 года — дацэнт, з 1976 года — загадчык кафедры фізічнай геаграфіі мацерыкоў і акіянаў геаграфічнага факультэта.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся тапанімікай, эканамічнай геаграфіяй. Даследаваў методыку выкладання геаграфіі. Аўтар «Кароткага тапанімічнага слоўніка Беларусі» (1974), падручнікаў для школ.
З 1975 года быў старшынёй Геаграфічнага таварыства БССР[1].
Сярод апублікаваных прац:
- Топонимика Белоруссии. — Мн., 1968.
- Общая топонимика. 3 изд. — Мн., 1980.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6). — С. 453.
- Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 309. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Жучкевіч Вадзім Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз. — С. 293.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 19 лістапада
- Нарадзіліся ў 1915 годзе
- Нарадзіліся ў Лоеве
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1985 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
- Члены КПСС
- Члены Беларускага геаграфічнага таварыства
- Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Берліна»
- Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Дактары геаграфічных навук
- Географы Беларусі
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны