Вадзім Браніслававіч Спрынчан
Вадзім Спрынчан | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | Вадзім Браніслававіч Спрынчан |
Дата нараджэння | 14 студзеня 1950 (71 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
![]() |
Бацька | Браніслаў Спрынчан |
Дзеці | Аксана Спрынчан |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык |
Мова твораў | руская |
Дэбют | 1976 (часопіс «Нёман») |
Грамадская дзейнасць | |
Член у |
Вадзім Браніслававіч Спрынчан (14 студзеня 1950, Гомель, БССР) — беларускі рускамоўны паэт, перакладчык.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вадзім Спрынчан нарадзіўся ў сям'і паэта Браніслава Пятровіча Спрынчана. Разам з бацькамі ў 1963 г. пераехаў у Мінск.
У 1972 г. скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У Мінску абраўся шлюбам з Анастасіяй Паўлюкавец, з якой разам вучыліся на філфаку. Праз год у родным горадзе жонкі Лунінцы нарадзілася дачка — Аксана[1].
У 1972—1989 гг. працаваў рэдактарам, загадчыкам рэдакцыі паэзіі выдавецтва «Мастацкая літаратура».
З 2003 па 2014 г. працаваў рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Полымя»[3].
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Дэбютаваў у друку з перакладамі паэзіі ў 1976 г. (часопіс «Нёман»). Аўтар кніг лірыкі «Земля и звёзды» (1981) і «Свет неделимый» (1990).
Пераклаў на рускую мову вершы беларускіх паэтаў А. Пысіна, Р. Барадуліна, М. Стральцова, Г. Пашкова, Я. Янішчыц, А. Канапелькі і іншых.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вадзім Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508—509. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
Зноскі
- ↑ Вера Зарэцкая Зарунела літаратурная ніва.... Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана 18 кастрычніка 2014.
- ↑ Браніслаў Спрынчан // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Складальнік А. К. Гардзіцкі. Пад рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 508. — 653 с. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- ↑ НГ-кнігарня: бібліятэка аднаго чытача. Спрынчан, А. В.. Народная газета (20 лістапада 2008). Архівавана з першакрыніцы 18 кастрычніка 2014. Праверана кастрычніка 2014.
- Нарадзіліся 14 студзеня
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выпускнікі філалагічнага факультэта БДУ
- Супрацоўнікі выдавецтва «Мастацкая літаратура»
- Супрацоўнікі часопіса «Полымя»
- Члены Саюза пісьменнікаў СССР
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Пісьменнікі Беларусі