Вадзім Васілевіч Свірыдаў
Вадзім Васілевіч Свірыдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 9 красавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 красавіка 2002 (71 год) |
Род дзейнасці | хімік |
Навуковая сфера | хімія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар хімічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Узнагароды |
Вадзім Васілевіч Свіры́даў[1] (9 красавіка 1931, вёска Вязынь, Вілейскі раён, Мінская вобласць — 12 красавіка 2002) — беларускі хімік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1989; член-карэспандэнт з 1980). Доктар хімічных навук (1973), прафесар (1975). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1976).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1952). З 1955 года ў БДУ, з 1965 года загадчык кафедры, адначасова ў 1979—1993 гадах дырэктар Навукова-даследчага інстытута фізіка-хімічных праблем.
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя працы па фотахіміі неарганічных сістэм, хіміі фатаграфічных працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Устанавіў заканамернасці тэрмічнага раскладання, фатолізу і радыёлізу цвёрдых соляў металаў, фотахімічных ператварэнняў на паверхні цвёрдых цел ў водным асяроддзі, фарміравання ультрадысперсных складаных аксідаў з сумесна абложаных гідраксідаў металаў. Выявіў эфекты істотнага павышэння святлоадчувальнасці ў мікрагетэрагенных сістэмах і ўсталяваў заканамернасці фотахімічных працэсаў у фотахромных мікрагетэрагенных сістэмах на аснове галагенідаў розных металаў. Распрацаваў навуковыя асновы і тэхналагічныя прынцыпы атрымання тонкіх плёнак металаў з выкарыстаннем рэакцый хімічнага аблогі ў водных растворах, прынцыпы фотаселектыўнай аблогі металаў і выкарыстання для атрымання нясрэбраных і срэбраных фатаграфічных малюнкаў.
Аўтар больш за 450 навуковых прац, у тым ліку 3 манаграфій і 4 навучальных дапаможнікаў, больш за 120 вынаходак.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
- Медаль Францыска Скарыны (1998).
Навуковыя працы[правіць | правіць зыходнік]
- Фотохимия и радиационная химия твердых неорганических веществ. Ч. 1. — Мн., 1964.
- Химическое осаждение металлов из водных растворов. — Мн., 1987 (у сааўтарстве).
Памяць[правіць | правіць зыходнік]
Мемарыяльная дошка на будынку хімічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вуліца Ленінградская, 14)[2].
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14.
- ↑ Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска {ref-ru}
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Свірыдаў Вадзім Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 262. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Свірыдаў Вадзім Васілевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 652. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Памяти учёного: Свиридов Вадим Васильевич (руск.)
- Вадзім Васілевіч Свірыдаў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Свиридов Вадим Васильевич // История БГУ Архівавана 15 кастрычніка 2020. (руск.)
- Свірыдаў Вадзім Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 9 красавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Вілейскім павеце
- Памерлі 12 красавіка
- Памерлі ў 2002 годзе
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары хімічных навук
- Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
- Выпускнікі хімічнага факультэта БДУ
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Хімікі СССР
- Хімікі Беларусі
- Нарадзіліся ў Вілейскім раёне