Вадзім Леанідавіч Лакіза

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вадзім Леанідавіч Лакіза
Дата нараджэння 28 ліпеня 1970(1970-07-28) (49 гадоў)
Месца нараджэння в. Явар, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць
Грамадзянства
Род дзейнасці вучоны
Навуковая сфера археалогія
Месца працы Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук
Альма-матар Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы


Вадзім Леанідавіч Лакіза (28 ліпеня 1970, в. Явар, Дзятлаўскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі археолаг.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1992 г. скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы. 3 1994 г. у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, з 2007 г. загадчык аддзела. Займаецца вывучэннем старажытнасцей неаліту і бронзавага веку, матэрыяльнай і духоўнай культуры першабытнага насельніцтва Заходняй Беларусі. Вылучыў у познім неаліце і раннім перыядзе бронзавага веку Беларускага Панямоння групу помнікаў тыпу Бершты-Русакова і Падгорнаўскую групу помнікаў кола культур шнуравой керамікі, нёманскую і верхнянёманскую (русаковіцкую) групы помнікаў тшцінецкага культурнага кола. Выявіў і абслелаваў звыш 200 помнікаў каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі Гродзенскай, Мінскай і Брэсцкай абласцей. Даследаваў раскопкамі шматкультурныя паселішчы Пархуты-1, 2, Прырэчча-2, Падгорная-4 (р. Шчара), Мацеўчукі-1 (р. Лебяда), Бершты-2 (р. Котра), Дакудава-5 (р. Нёман), Вілы-1, 2, Каменюкі 6 (р. Лясная Правая), Жылічы-2 ГЭС, 3 ГЭС, 4 ГЭС, 5 ГЭС, Славічы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Кавальцы-3 Турыст, Берагавы-1 ГЭС, 2 ГЭС, Сіўкава-1 ГЭС, Коматава-2 ГЭС, 4 ГЭС, 6 ГЭС, Пужычы ГЭС (р. Нёман). 3 2007 г. арганізуе і праводзіць археалагічныя даследаванні ў зонах новабудоўляў, у т.л. у зонах будаўніцтва Гродзенскай гідраэлектрастанцыі (ГЭС), Астравецкай АЭС і інш.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Даследаванне паселішча каменнага і бронзавага вякоў Дакудава 5, р. Нёман, Лідскі раён, Гродзенская вобласць / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 223 — 224.
  • Даследаванне помнікаў неаліту і бронзавага веку на тэрыторыі Заходняй Беларусі / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 191 — 194.
  • Даследаванні на Панямонні ў 2003 г. / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 275 — 276.
  • Драўляны човен са Шчары // Перамога. — 1996. — № . — 16 кастрычніка. — С.
  • Кераміка позняга неаліту і бронзавага веку з паселішча Добры Бор 1 у зборы Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Беларусі / Вадзім Лакіза // Археалагічны зборнік. — 2006. — Вып. 1. — С. 35 — 51.
  • Культурна-храналагічная індэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння: Аўтарэферат дысертацыі на атрыманне вучонай ступені кандыдата гісторычных навук: 07.00.06: 28.05.2004 / Лакіза Вадзім Леанідавіч; НАН Беларусі, Дзяржаўная навуковая ўстанова «Ін-т гісторыі». — Мн., 2003.
  • Культурна-храналагічная індэнтыфікацыя старажытнасцей ранняга сярэдняга перыядаў бронзавага веку Беларускага Панямоння: Дысертацыя на атрыманне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук: абаронена 28.05.04: зацверджана 13.10.04: 07.00.06 / Лакіза Вадзім Леанідавіч. — Мн., 2004.
  • Матэрыялы тшцінецкага часу на Панямонні / В. Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1996. — № 9. — С. 77 — 93.
  • Новыя знаходкі старажытных чаўноў на Панямонні / Вадзім Лакіза // Беларускі гістарычны часопіс. — 1997. — № 1 (17). — Студзень — Люты — Сакавік. — С. 106 — 112.
  • Падгорная-4 — новы шматкультурны помнік неаліту і бронзавага веку на р.Шчары / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 52 — 68.
  • Пархуты I — новы помнік неаліту і бронзавага веку на Шчары / В. Л. Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 1999. — № 14. — С. 104 — 124.
  • Пахаванне раннябронзавага часу на ніжняй Шчары / В. Л. Лакіза // Весці акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. — 1997. — № 1. — С. 54 — 59.
  • Раскопкі паселішча Кавальцы-3-Тыруст і разведкі на Беларускім Панямонні / Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 188 — 189.
  • Старажытнасці поздняга неаліту і ранняга перыяду бронзавага веку Беларускага Панямоння / В. Л. Лакіза; НАН Беларусі, Ін-т гісторыі. — Мн.: Беларуская навука, 2008. — 343, [1] с.

У сааўтарстве[правіць | правіць зыходнік]

  • Абухоўскі, В., Лакіза, В. Археалагічныя даследаванні на тэрыторыі Беларускага Панямоння ў 2002 г. / Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 262 — 264.
  • Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Ляшкевіч Э. Этапы засялення Бабровіцкага мікрарэгіёна ў фінальным палеаліце — бронзавым веку / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Элона Ляшкевіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2003. — № 18. — С. 14 — 24.
  • Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М. Раскопкі на Аўгустоўскім канале / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 178 — 180.
  • Абухоўскі В., Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М., Чарняўскі М. Археалагічнае абследаванне ўзбярэжжаў Нёмана ў зоне будаўніцтва Гродзенскай ГЭС / Віктар Абухоўскі, Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Максім Чарняўскі, Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 272 — 273.
  • Калечыц А., Абухоўскі В., Лакіза В. Работы на Юравіцкай верхнепалеалітычнай стаянцы / Алена Калечыц, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 177.
  • Калечыц А., Лакіза В., Чарняўскі М., Абухоўскі В. Археалагічныя даследаванні ў зоне рэканструкцыі Агінскага канала / Алена Калечыц, Вадзім Лакіза, Міхаіл Чарняўскі, Віктар Абухоўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2007. — Вып. 23. — С. 201 — 203.
  • Калечыц А., Чарняўскі М., Абухоўскі В., Лакіза В., Крывальцэвіч М., Язэпенка І., Чарняўскі М. Раскопкі паселішча Жылічы-1 / Алена Калечыц, Міхал Чарняўскі, Віктар Абухоўскі, Вадзім Лакіза, Мікола Крывальцэвіч, Ігар Язэпенка, Максім Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2004. — № 19. — С. 274.
  • Крывальцэвіч М., Лакіза В., Макаровіч П. Элементы культуры звонападобных кубкаў і «заходняга Тшцінца» у структурах тшцінецкага культурнага кола тэрыторыі Беларусі / Мікола Крывальцэвіч, Вадзім Лакіза, Пшэмыслаў Макаровіч // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2005. — № 20. — С. 27 — 39.
  • Вынікі археалагічных даследаванняў узонах новабудоўляў на тэрыторыі Ашмянскага раёна: новыя помнікі і матэрыялы / Вадзім Лакіза, Зоя Харытановіч, Максім Чарняўскі // Ашмяншчына: праблемы рэгіянальнай гісторыі Беларусі: зб. навук. арт. / НАН Беларусі, Ін-т гісторыі; [рэдкал.: А. А. Каваленя (старшыня) і інш.]. — Мн.: Беларуская навука, 2011. — 390, [1] с., [1] л. каляр. іл. : іл., табл. — С. 14. — ISBN 978-985-08-1310-7.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Ткачоў, А. Ю. Лакіза / А. Ю. Ткачоў // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [склад. Ю. У. Каласоўскі; рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 2: Л — Я. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 6—7. — ISBN 978-985-11-0354-2.