Вадзім Панчанка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вадзім Панчанка

Вадзім Панчанка (нар. 28 ліпеня 1978) — беларускі футбольны суддзя.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 1990-х і пачатку 2000-х пагуляў за «Мінск», «Дняпро», «Ведрыч-97», «Вейна», «Хімік».

Як скончыў гульнявую кар’еру, пачаў судзейскую. Напрыклад, у 2012 годзе быў прызнаны найлепшым арбітрам краіны па выніках сезона.

У 2016 годзе скончыў кар’еру арбітра, але застаўся ў спартыўнай сістэме — працягнуў выконваць абавязкі дырэктара прадстаўніцтва Нацыянальнага алімпійскага камітэта ў Магілёўскай вобласці. У 2018 годзе вярнуўся ў футбол, некаторы час працаваў дырэктарам філіяла Акадэміі брэсцкага «Дынама» ў Александрыі, але там прабыў нядоўга і два гады працаваў начальнікам першай каманды «Дняпра». У кола яго абавязкаў таксама ўваходзіць сустрэча суддзяў, якія абслугоўваюць матчы з удзелам магілёўцаў[1].

Зноскі