Вадзім Пятровіч Бальбух

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Футбол
Вадзім Бальбух
Поўнае імя Вадзім Пятровіч Бальбух
Нарадзіўся 4 мая 1993(1993-05-04)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 77 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Белшына
Нумар 8
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Беларусь Белшына (Бабруйск) 1 (0)
2015 Беларусь Слонім 30 (1)
2016 Беларусь Асіповічы 12 (4)
2016—2018 Беларусь Хваля (Пінск) 52 (8)
2018 Беларусь Смаргонь 2 (0)
2019—2020 Беларусь Хімік (Светлагорск) 51 (3)
2021—2023 Беларусь Орша 76 (14)
2024— Беларусь Белшына (Бабруйск)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 24 студзеня 2024.

Вадзім Бальбух (нар. 4 мая 1993, Стаханаў, Украіна) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец ДЮСШ бабруйскай «Белшыны», з 2010 года пачаў выступаць за дубль клуба, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У 2014 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды бабруйчан. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 31 жніўня 2014 года ў матчы супраць «Мінска» (1:0), выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы. Болей у Вышэйшай лізе ў складзе «Белшыны» не згуляў і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў каманду.

У сезоне 2015 гуляў Першай лізе за «Слонім», правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у светлагорскім «Хіміку», аднак сезон пачаў у Другой лізе ў складзе «Асіповічаў», дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2016 года перайшоў у пінскую «Хвалю»[2], разам з якой перамог у Другой лізе. У сезоне 2017 быў адным з асноўных ігракоў «Хвалі» ў Першай лізе.

У лютым 2018 года праходзіў прагляд у сталічных «Крумкачах», аднак не падышоў[3] і неўзабаве падоўжыў кантракт з «Хваляй»[4]. У ліпені 2018 года па пагадненні бакоў пакінуў пінскі клуб[5] і неўзабаве далучыўся да «Смаргоні»[6]. Аднак, за «Смаргонь» правёў усяго два матчы, і па заканчэнні сезона ў лістападзе 2018 года пакінуў каманду.

У 2019—2020 гадах гуляў за светлагорскі «Хімік», дзе быў трывалым іграком стартавага складу. У пачатку 2021 года далучыўся да «Оршы», дзе замацаваўся ў аснове, стаў капітанам каманды. У лютым 2023 года падоўжыў кантракт з клубам[7]. У сезоне 2023 з 10 галамі стаў другім бамбардзірам каманды.

У студзені 2024 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2010 дубль Белшына Беларусь 13 0
2011 дубль Белшына Беларусь 32 4
2012 дубль Белшына Беларусь 19 0
2013 дубль Белшына Беларусь 14 0
2014 Д1 Белшына Беларусь 1 0
2015 Д2 Слонім Беларусь 30 1
2016 (1) Д3 Асіповічы Беларусь 12 4
2016 (2) Д3 Хваля Беларусь 12 3
2017 Д2 Хваля Беларусь 27 4
2018 (1) Д2 Хваля Беларусь 13 1
2018 (2) Д2 Смаргонь Беларусь 2 0
2019 Д2 Хімік Беларусь 27 1
2020 Д2 Хімік Беларусь 24 2
2021 Д2 Орша Беларусь 20 1
2022 Д2 Орша Беларусь 24 3
2023 Д2 Орша Беларусь 32 10

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. Vadim Balbukh // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (12 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 7 чэрвеня 2018.
  3. Жданок на просмотре в «Крумкачах», Бальбух, Белявский, Завадский, Лебедев и Марков не подошли клубу (руск.). by.tribuna.com (13 лютага 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  4. В "Волне" пополнение (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (19 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 18 сакавіка 2019.
  5. Бальбух, И.Курган и Пицык покинули "Волну" (руск.)(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт пінскай «Хвалі» (16 ліпеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019.
  6. "Трансферы клуба". Афіцыйны сайт «Смаргоні» [руская]. 2018-07-26. Архівавана з арыгінала 2018-08-15.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: unfit URL (link)
  7. Шесть игроков продлили контракт с "Оршей", игроком команды также стал Кучеров (руск.). football.by (5 лютага 2023). Праверана 24 студзеня 2024.
  8. "Белшина" объявила имя первого межсезонного новобранца (руск.). football.by (24 студзеня 2024). Праверана 24 студзеня 2024.