Вадзім Юсупавіч Абдрашытаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вадзім Юсупавіч Абдрашытаў
Род дзейнасці кінарэжысёр
Дата нараджэння 19 студзеня 1945(1945-01-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2023(2023-02-12) (78 гадоў)
Грамадзянства
Жонка Q109490058?
Дзеці Q115254239?
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вадзім Юсупавіч Абдрашытаў (руск.: Вади́м Юсу́пович Абдраши́тов; 19 студзеня 1945, Харкаў — 12 лютага 2023) — савецкі і расійскі кінарэжысёр і педагог. Народны артыст Расійскай Федэрацыі (1992).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 19 студзеня 1945 года ў Харкаве ў сям’і вайскоўца. Па нацыянальнасці татарын.

У 1959—1961 гадах вучыўся ў Алма-ацінскім тэхнікуме чыгуначнага транспарту, у 1961—1964 гадах — у МФТІ, у 1967 годзе скончыў кафедру кібернетыкі хіміка-тэхналагічных працэсаў Маскоўскага хіміка-тэхналагічнага інстытута імя Дз. І. Мендзялеева. У 1967—1970 гадах працаваў на Маскоўскім заводзе электравакуумных прыбораў.

У 1970 годзе паступіў на рэжысёрскі факультэт УДІКа, у майстэрню М. І. Рома, пасля смерці якога працягнуў навучанне ў Л. А. Куліджанава. Першая студэнцкая праца Абдрашытава, нямы шасціхвілінны дакументальны эцюд «Рэпартаж з асфальту», атрымала высокую ацэнку Рома. У 1974 годзе ён зняў у якасці курсавой працы сатырычную камедыю «Спыніце Патапава!» па апавяданні Р. І. Горына. Па словах Вадзіма Абдрашытава, «пасля УДІКа мяне адразу ўзялі на „Масфільм“ — нават дыплома не было, я абараніўся курсавой працай, фільмам „Спыніце Патапава!“. Яго выпадкова ўбачыў Райзман і сказаў мне: „хопіць вучыцца, час працаваць“».

Юлій Райзман, які запрасіў маладога рэжысёра на працу на кінастудыю «Масфільм», быў кіраўніком творчага аб’яднання «Таварыш». Тут жа Абдрашытаў сустрэўся з Аляксандрам Міндадзэ, з якім пасля стварыў 11 фільмаў.

Работы Абдрашытава вылучае стрыманая, унутрана напружаная кінематаграфічная мова. У цэнтры прац рэжысёра заўсёды знаходзяцца вострыя маральныя праблемы.

Член СКР, у 1986—1990 гадах — сакратар праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР, сапраўдны член Расійскай Акадэміі кіно, член праўлення Гільдыі кінарэжысёраў Расіі, член журы прэміі «Трыуюмф», старшыня Праўлення кінастудыі «Арк-фільм» кінаканцэрна Масфільм, прафесар УДІКа, кіраўнік майстэрні кафедры рэжысуры мастацкага фільма УДІКа; старшыня журы V МКФ «Пасланне да чалавека» (1995), выкладчык ВКСР.

Жыў і працаваў ў Маскве.

Памёр 12 лютага 2023 года[1].

Зноскі