Вадзі-Хамамат

Вадзі-Хамамат — перасохлае ў старажытнасці рэчышча правага прытоку Ніла — найкарацейшы шлях, які злучаў раён Фіваў з Чырвоным морам. У перыяд росквіту Старажытнага Егіпта праз гэту цясніну праходзілі караваны з золатам, меддзю, волавам і каменем, якія здабываліся ў наваколлях Вадзі-Хамамата.
Гэта месца найбольшай ва ўсім Егіпце колькасці наскальных надпісаў і малюнкаў. Іх рабілі ўдзельнікі экспедыцый, якія спыняліся ў даліне на шляху да Чырвонага мора, рабочыя, што здабывалі ў Вадзі-Хамамаце цёмны зеленаваты камень брэкчыю[1] ці золата ў суседняй даліне Вадзі-Фавахір[2] . Усяго ў даліне каля 2300 надпісаў і малюнкаў. Практычна ўсе надпісы знаходзяцца на паўднёвым схіле Вадзі-Хамамат[3].

Адзін з самых ранніх надпісаў у Вадзі-Хамамат распавядае пра экспедыцыю, арганізаваную фараонам Пепі I (2321—2287 гады да н.э.), каб здабыць каштоўны камень для ўпрыгажэння яго піраміды ў Сакары. У надпісе пералічаны імёны архітэктара, брыгадзіраў, скульптараў, пісцоў, скарбнікаў і капітанаў суднаў, якія ўдзельнічалі ў экспедыцыі.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Турынская папірусная карта
- Demotic Graffiti from the Wadi Hammamat Архівавана 19 ліпеня 2008. (English)
Зноскі
- ↑ Survey of ancient Egyptian stone quarries (rock varieties and images, locations, and ages). James A. Harrell, Professor of Geology, Department of Environmental Sciences, University of Toledo.
- ↑ Mining in An introduction to the history and culture of Pharaonic Egypt. Andre Dollinger, 2000. Retrieved September 2007. Архівавана 11 снежня 2016.
- ↑ The Archaeology of the Eastern Desert, Appendix F: Desert Rock Areas and Sites Архівавана 28 верасня 2007.. Andie Byrnes, University College London, June 2007. Retrieved September 2007.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вадзі-Хамамат