Вадкакрысталічная панэль
Выгляд
Вадкакрысталічная панэль (манітор або дысплей) — плоскі манітор на аснове вадкіх крышталяў.
Сінонімы: ВК-манітор, LCD (англ.: liquid crystal display), плоскі індыкатар, плоскі дысплей.
LCD TFT (англ.: TFT — thin film transistor — тонкаплёнкавы транзістар) — адна з назваў вадкакрысталічнага дысплея, у якім выкарыстоўваецца актыўная матрыца, якой кіруюць тонкаплёнкавыя транзістары. Узмацняльнік TFT для кожнага субпікселя ўжываецца для падвышэння хуткадзейнасці, кантраснасці і выразнасці малюнка дысплея.