Ваеннае становішча ў Рэспубліцы Беларусь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ваеннае становішча — асаблівы прававы рэжым, які ўводзіцца ва ўмовах знешняй агрэсіі ці яе пагрозы. Гэтым яно адрозніваецца ад надзвычайнага становішча, якое ўводзіцца ў выпадку ўнутранай пагрозы — спробы перавароту, беспарадкаў або катастроф.

Ваеннае становішча таксама варта адрозніваць ад стану вайны (ваеннага часу) — тэрміна, які пазначае перыяд паміж пачаткам ваенных дзеянняў і іх завяршэннем.

Парадак ўвядзення і адмены ваеннага становішча ў Беларусі вызначаны ў рэспубліканскім канстытуцыйным законе «Аб ваенным становішчы» (2003 год).

У Рэспубліцы Беларусь ваеннае становішча ніколі не ўводзілася.

Сутнасць Закона аб ваенным становішчы[правіць | правіць зыходнік]

Закон быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 11 снежня 2002 года і ўхвалены Саветам Рэспублікі 20 снежня 2002 года як Закон Рэспублікі Беларусь № 185-З ад 13 студзеня 2003 года «Аб ваенным становішчы», які ўстанаўлівае прававыя асновы ваеннага становішча на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама парадак яго ўвядзення і яго скасавання. У ім былі вызначаныя меры па забеспячэнні рэжыму ваеннага становішча ў Рэспубліцы Беларусь[1].

ваеннае становішча — асаблівы прававы рэжым дзейнасці дзяржавы і грамадства, які часова ўводзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у выпадку ваеннай пагрозы Рэспубліцы Беларусь ці нападу на Рэспубліку Беларусь (акта ўзброенай агрэсіі), звязаны з наданнем дзяржаўным органам і органам вайсковага кіравання, мясцовым саветам абароны паўнамоцтваў, неабходных для прадухілення ваеннай пагрозы Рэспубліцы Беларусь ці адбіцця нападу на Рэспубліку Беларусь (акта ўзброенай агрэсіі), а таксама з часовым абмежаваннем правоў і свабод асобы і правоў арганізацый, ускладаннем на іх дадатковых абавязкаў;

— Артыкул 1. Асноўныя тэрміны і паняцці, якія выкарыстоўваюцца ў гэтым Законе, Раздзел 1 Агульныя палажэнні, Закон Рэспублікі Беларусь № 185-З, ад 13 студзеня 2003 года, «Аб ваенным становішчы»[1].

Зноскі