Ваеннае становішча ў Рэспубліцы Карэя (2024)
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Военное положение в Республике Корея (2024)(руск.) |
3 снежня 2024 года падчас начнога звароту, які трансляваўся ў прамым эфіры тэлеканала YTN, Прэзідэнтам Рэспублікі Карэя Юн Сок Ёлем абвешчана ваеннае становішча. У ім ён абвінаваціў галоўную апазіцыйную «Дэмакратычную партыю» ў сімпатыях да КНДР і правядзенні «антыдзяржаўнай дзейнасці».
Гэта першы выпадак абвяшчэння ваеннага становішча ў Рэспубліцы Карэя з часоў ваеннага перавароту 1980 года, які быў здзейснены следам за пераваротам 1979 года, пасля забойства тагачаснага паўднёвакарэйскага дыктатара Пак Чон Хі і першы пасля дэмакратызацыі ў 1987 годзе. Гэта 17-е абвяшчэнне ваеннага становішча з моманту фарміравання ўрада ў 1948 годзе. Член Нацыянальнага сходу не валодаюць парламенцкім імунітэтам ад судовага пераследу і могуць быць арыштаваныя, калі іх зловяць на здзяйсненні злачынства[1].
Нацыянальны сход прагаласаваў супраць увядзення ваеннага становішча[2]. Пасля Юн Сок Ёль пагадзіўся адклікаць указ аб увядзенні ваеннага становішча ў краіне ў ходзе маючага адбыцца пасяджэння Кабінета міністраў[3]. Пасяджэнне было праведзена 4 снежня і Кабінет міністраў адмяніў ваеннае становішча[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 박, 소연. 44년 만에 전격 비상계엄 선포…국회의원 과반수 찬성 땐 '해제' (кар.). 머니투데이 (4 снежня 2024). Праверана 3 снежня 2024.
- ↑ Lee, Haye-ah. National Assembly votes to demand lifting of martial law . Yonhap News Agency (4 снежня 2024). Праверана 3 снежня 2024.
- ↑ South Korea's president says he will lift martial law after parliament votes to block order (англ.). Sky News. Праверана 3 снежня 2024.
- ↑ 송상, 호. (URGENT) S. Korean Cabinet approves motion to lift emergency martial law . Yonhap News Agency (4 снежня 2024).