Ваенная адукацыя ў Беларусі
Ваенная адукацыя ў Беларусі ўяўляе сабой сістэму атрымання ваенна-ўліковай спецыяльнасці, сярэдняй і вышэйшай адукацыі ў сферы ваеннай справы.
Сярэдняя адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вучні навучаюцца па стандартах сярэдняй агульнай адукацыі ў кадэцкіх вучылішчах і сувораўскім ваенным вучылішчы.
У Беларусі дзейнічае адно сувораўскае вучылішча (Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча) і 9 кадэцкіх вучылішчаў: Мінскае гарадское кадэцкае вучылішча, Полацкае кадэцкае вучылішча, Віцебскае кадэцкае вучылішча, Мінскае абласное кадэцкае вучылішча, Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча, Брэсцкае абласное кадэцкае вучылішча, Гомельскае кадэцкае вучылішча, Магілёўскае абласное кадэцкае вучылішча імя Героя Савецкага Саюза Яўгена Нікалаенкі, Барысаўскае кадэцкае вучылішча Мінскай вобласці[1].
Вышэйшая адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Падрыхтоўка ваенных кадраў па праграмах вышэйшай адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь ажыццяўляецца вышэйшымі ваеннымі навучальнымі ўстановамі і ваеннымі факультэтамі і кафедрамі грамадзянскіх вышэйшых навучальных устаноў.
У Беларусі існуе дзве ваенныя вышэйшыя навучальныя ўстановы — Ваенная акадэмія і Інстытут пагранічнай службы.
Сярод ваенных факультэтаў ва ўстановах адукацыі можна вылучыць:
- Ваенны факультэт БДУ
- Ваенны факультэт БДУІР
- Ваенна-тэхнічны факультэт БНТУ
- Ваенна-медыцынскі інстытут БДМУ
- Ваенны факультэт ГрДУ
- Ваенна-транспартны факультэт БелДУТ
- Ваенны факультэт БДАА
Ваенныя кафедры ў грамадзянскіх ВНУ:
- Ваенная кафедра БДАС
- Ваенная кафедра БДТУ
- Ваенная кафедра БрДТУ
- Ваенная кафедра ГомДМУ
- Ваенная кафедра ВДМУ
- Ваенная кафедра ВДУ
- Ваенная кафедра ПДУ
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ваенная адукацыя ў Беларусі Архівавана 4 красавіка 2020. на афіцыйным сайце Міністэрства абароны РБ