Ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Будынак акадэміі ў Токіа. 1907 год.

Ваенная акадэмія Імператарскай арміі Японіі (яп.: 陸軍士官学校 Рыкугун сікан гакко:?, літар. «Армейская ваенная акадэмія») — галоўная вышэйшая навучальная ўстанова па падрыхтоўцы афіцэраў Імператарскай арміі Японіі. Пад рознымі назвамі існавала з 1868 па 1945 год.

У акадэмію прымалі галоўным чынам выпускнікоў кадэцкіх карпусоў (яп.: 陸軍幼年学校 Рыкугун ё:нэн гакко:?), але таксама прымалі салдатаў, сяржантаў і выпускнікоў агульнаадукацыйных сярэдніх школ. Праграма навучання складалася з дзвюх частак. Першая частка доўжылася два гады, пасля чаго курсанты акадэміі павінны былі праслужыць у войску восем месяцаў. Другая частка навучання доўжылася 20 месяцаў. Выпускнікі акадэміі насілі знакі адрознення старшага сяржанта і атрымлівалі званне лейтэнанта толькі пасля чатырох месяцаў паспяховай службы.

Пачынаючы з 1937 года, першая палова навучання праходзіла ў Асацы ў прэфектуры Сайтама. Другая частка навучання курсантаў армейскага патоку праходзіла ў Дзаме ў прэфектуры Канагава, а курсантаў ваенна-паветранага патоку ў Токіа.

Пасля капітуляцыі Японіі ў 1945 годзе, Ваенная акадэмія была распушчана разам з астатняй Імператарскай арміяй. На тэрыторыі кампуса акадэміі ў Дзаме цяпер размешчана амерыканская ваенная база.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]