Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ
OVA RF.JPG
Заснаваны: 1918
Рэарганізаваны: 1998
Год рэарганізацыі: 1998
Размяшчэнне: Масква
Юрыдычны адрас: 119810, г. Масква, Г-810, праезд Дзявоцкага Поля, дом 4
Узнагароды:
ордэн Суворава ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Чырвонага Сцяга ордэн Суворава I ступені Order of the Red Banner
Commons-logo.svg Выявы па тэме на Вікісховішчы

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ — вышэйшая ваенная навучальная ўстанова, якая існавала з 1918 па 1998 год. Задачай акадэміі была падрыхтоўка афіцэраў з вышэйшай ваеннай і вышэйшай ваенна-спецыяльнай адукацыяй.

Да рэвалюцыі[правіць | правіць зыходнік]

Ваенная акадэмія імя М. В. Фрунзэ вядзе гісторыю ад Мікалаеўскай (Імператарскай) акадэміі Генеральнага штаба, заснаванай 26 лістапада 1832 года. Мікалаеўская акадэмія Генеральнага штаба была ваенна-навуковым цэнтрам Расійскай дзяржавы. За час існавання з яе сцен было выпушчана некалькі тысяч афіцэраў з вышэйшай ваеннай адукацыяй, якія занялі практычна ўсе вышэйшыя адміністрацыйныя і камандныя пасады ў арміі і заклалі асновы вышэйшай ваеннай школы Расіі.

Савецкі перыяд[правіць | правіць зыходнік]

3 мая 1918 года Мікалаеўская акадэмія была рэарганізавана ў Акадэмію Штаба РСЧА. Першы набор лістапада 1918 г. прыняў 183 слухачоў. У 1921, была ператворана ў Ваенную Акадэмію РСЧА. 9 студзеня 1922 г. загадам Рэўваенсавета Рэспублікі акадэмія была адзначана ордэнам Чырвонага Сцяга. З 31 кастрычніка 1925 па 1998 г., акадэмія насіла імя М. В. Фрунзэ, які кіраваў ёю з 1923 па 1925 г. 18 снежня 1934 г. Акадэмія была ўзнагароджана ордэнам Леніна. У гады Вялікай Айчыннай вайны нягледзячы на эвакуацыю ў горад Ташкент заняткі ў акадэміі не спыняліся. У канцы 1941 года Загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ў акадэміі былі арганізаваны 3-х месячныя курсы па паскоранай падрыхтоўцы афіцэраў для стварэння рэзерву камандзіраў батальёнаў і палкоў. Састаў быў набраны з тых, хто меў практычны баявы досвед, параненых, якія ачунялі, пісьменных і валявых афіцэраў.[1] 21 лютага 1945 г. акадэмія была адзначана ордэнам Суворава I ступені. 8 снежня 1978 г. ордэнам Кастрычніцкай Рэвалюцыі. Была ўзнагароджана 9 ордэнамі іншых сацыялістычных краін. Акадэмія падрыхтавала дзясяткі тысяч афіцэраў, з іх каля трыццаці сталі Маршаламі Савецкага Саюза і Галоўнымі маршаламі родаў войскаў, больш шасцідзесяці — генераламі арміі і маршаламі родаў войскаў. Выпускнікамі акадэміі сталі Будзёны, Ватуцін, Конеў, Маліноўскі, Захараў, Ракасоўскі, Чуйкоў. Больш за 700 выпускнікоў акадэміі ганараваны звання Героя Савецкага Саюза і Героя Расійскай Федэрацыі.

Акадэмія пасля 1991 года[правіць | правіць зыходнік]

1 лістапада 1998 года на падставе Пастановы Урада РФ ад 29 жніўня 1998 г. № 1009 на базе Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ, Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў імя Р. Я. Маліноўскага і 1-х Вышэйшых афіцэрскіх курсаў «Выстрал» імя Б. М. Шапашнікава была ўтворана Агульнавайсковая акадэмія Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі.

Кіраўнікі Акадэміі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Архив Красной Армии ф. 4, оп. 11, д. 66, л. 284.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]