Ваенна-марскія сілы Германіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ваенна-марскія сілы Германіі
ням.: Deutsche Marine
ням.: Deutsche Marine
Эмблема ВМС Германіі
Гады існавання 2 студзеня 1956
Краіна Сцяг Германіі Германія
Уваходзіць у Бундэсвер
Тып ваенна-марскія сілы
Колькасць 16 333 (9 лютага 2017)[1]
65 караблёў
55 самалётаў[2]
Дыслакацыя Ростак (Камандаванне ВМС  (англ.))
Дэвіз Wir. Dienen. Deutschland.
(Мы. Служым. Германіі.)
Марш Gruß an Kiel  (ням.)
Удзел у
Камандзіры
Дзеючы камандзір Віцэ-адмірал Андрэас Краўзэ
Сайт bundeswehr.de/de/… (ням.)

Вае́нна-марскі́я сі́лы Герма́ніі (ням.: Deutsche Marineслухаць ) — адзін з відаў Бундэсвера («Федэральная Абарона»), нямецкіх узброеных сілаў. З 1956 года Германскія ВМС мелі назву Bundesmarine («Федэральныя ВМС»), але пасля адбыўшагася ўз'яднання ў 1990 годзе з усходненямецкай Фольксмарынэ («Народныя ВМС»), яны з 1995 года атрымалі назву Deutsche Marine («Германскія ВМС»).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Ваенна-марскія сілы Германіі былі створаны адзінаццаць гадоў пасля сканчэння Другой сусветнай вайны ў 1956 годзе. Заснаванню нямецкай арміі папярэднічала падпісанне пагадненняў у Парыжы ў 1954 годзе, па якіх на тэрыторыі ФРГ быў адменены акупацыйны рэжым, адноўлены яе дзяржаўны суверэнітэт.

Пасля аб'яднання двух Германіі 12 верасня 1990 года, узброеныя сілы ГДР увайшлі ў склад бундэсвера. На той момант ВМС складалі максімальную колькасць пасля Другой сусветнай вайны 36 тыс. чалавек. Пасля заканчэння халоднай вайны нямецкі ўрад прыйшоў да адзінага меркавання, што такія буйныя ВМС не патрэбныя.

У адпаведнасці з планамі міністэрства абароны ФРГ, да 2010 года агульная колькасць ВМС была скарочана да 19 тыс. ваеннаслужачых, што дало магчымасць мець у іх складзе пяць флатылій: марской авіяцыі, фрэгатаў, катараў, мінных тральшчыкаў, падводных лодак. Акрамя таго, структура ВМС Германіі уключала пяць забяспечваючых камандаванняў і камандаванне сістэмамі кіравання ВМС. Былі таксама скарочаны на 70% асабісты склад падраздзялення аховы тэрытарыяльных вод і зменен іх арганізацыйна-штатная структура. Са студзеня 2001 года ідзе планавае расфарміраванне камандавання раёнаў базавання ВМС, таксама пачаўся працэс перадачы медыка-санітарных падраздзяленняў у склад МСС. У студзені 2002 года пачалося пераўтварэнне камандавання флота, а са студзеня 2010 года пачалося расфарміраванне школы забеспячэння ВМС.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Групіроўка караблёў ВМС Германіі на вучэннях у Балтыйскім моры.

Ваенна-марскія сілы ўключаюць: флот, марскую авіяцыю і падраздзяленні спецыяльнага прызначэння. Кіраўніцтва ваенна-марскімі сіламі ажыццяўляе інспектар ВМС праз галоўны штаб ВМС. Яму падпарадкаваныя аператыўнае камандаванне і цэнтральнае ўпраўленне. Нямецкі флот складаецца з 2 флатылій, кожная з якіх складаецца з 3—6 эскадраў.

Ваенна-Марскі Флот з'яўляецца галоўным складнікам і асновай марскога патэнцыялу Германіі, адным з інструментаў знешняй палітыкі дзяржавы і прызначаны для забеспячэння абароны інтарэсаў Германіі і яе саюзнікаў у Сусветным акіяне ваеннымі метадамі, падтрымання ваенна- палітычнай стабільнасці ў прылеглых да яе марах, ваеннай бяспекі з марскіх і акіянскіх накірункаў. Ваенна-Марскі Флот ажыццяўляе стрымліванне ад прымянення ваеннай сілы або пагрозы яе прымянення ў дачыненні да Германіі, абарону ваеннымі метадамі суверэнітэту Германіі, які распаўсюджваецца за межы яе сухапутнай тэрыторыі на ўнутраныя марскія вады і тэрытарыяльнае мора, суверэнных правоў у выключнай эканамічнай зоне і на кантынентальным шэльфе, а таксама свабоды адкрытага мора. Акрамя таго, Ваенна-марскі Флот забяспечвае ваенна-марскую прысутнасць у Сусветным акіяне, дэманстрацыю сцяга, візіты караблёў і судоў Ваенна-Марскога Флота, удзел у ажыццяўляемых сусветнай супольнасцю ваенных, міратворчых і гуманітарных акцыях, якія адказваюць інтарэсам Германіі.

  • Штаб-кватэра Нямецкага флота (Marinekommando), Ростак
    • 1-я Флатылія (Einsatzflottille 1) (Штаб у Кіле)
      • 1-ы эскадрон карветаў (1. Korvettengeschwader), Варнемюндэ
      • 1-ы эскадрон падводных лодак(1. Ubootgeschwader), Экернфёрдэ
      • Вучэбны цэнтр падводных лодак (Ausbildungszentrum Unterseeboote), Экернфёрдэ
      • 3-і эскадрон тралення (3. Minensuchgeschwader), Кіль
      • 5-ы эскадрон тралення (5. Minensuchgeschwader), Кіль
      • 7-ы эскадрон хуткіх патрольных лодак (7. Schnellbootgeschwader), Варнемюндэ
      • Баталён абароны ваенна-марскіх сілаў (Seebataillon), Экернфёрдэ
      • Камандаванне Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M (Kommando Spezialkräfte Marine), Экернфёрдэ
      • Ваенна-марская база Кіль (Kiel Marinestützpunktkommando)
      • Ваенна-марская база Экернфёрдэ
      • Ваенна-марская база Варнемюндэ
    • 2-я флатылія (Einsatzflottille 2), Вільгельмсгафен
      • Штаб 2-й флатыліі
      • 2-і эскадрон фрэгатаў (2. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен
      • 4-ы эскадрон фрэгатаў (4. Fregattengeschwader), Вільгельмсгафен
      • Дапаможны эскадрон (Trossgeschwader), Вільгельмсгафен
      • Ваенна-марская база Вільгельмсгафен
    • Камандаванне ваенна-марской авіяцыі (Marinefliegerkommando), Нордхольц
      • 3-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 3), Нордхольц
      • 5-я марская авіяцыйная эскадра (Marinefliegergeschwader 5), Нордхольц
    • Камандаванне забеспячэння ВМС (Marineunterstützungskommando - MUKdo)
    • Ваенна-марскі медыцынскі інстытут (Schiffahrtsmedizinisches Institut), Кіль
    • Ваенна-марская акадэмія (Marineschule Mürwik), Фленсбург
    • Школа ўнтэр-афіцэраў (Marineunteroffiziersschule), Плён
    • Інжынерная школа (Marinetechnikschule), Параў, недалёка ад Штральзунда
    • Школа ваенна-марскіх аперацый (Marineoperationsschule), Брэмерхафен
    • Навучальны Цэнтр ваенна-марскіх пашкоджанняў (Ausbildungszentrum für Schiffssicherung), Нойштат-ін-Хальштайн

Склад ВМС[правіць | правіць зыходнік]

Усе судны ў складзе ВМС Германіі ўласнай вытворчасці.

Станам на снежань 2016 года ў склад ВМС Германіі ўваходзяць наступныя судны:

Клас Выява Тып Караблі Водазмяшчэнне Заўвагі
Падводныя лодкі (6 у страі)
Тып 212 Падводная лодка S181 U31
S182 U32
S183 U33
S184 U34
S185 U35
S186 U36
1,830 тон Да 2030 года запланаваны яшчэ дзве[3].
Фрэгаты (10 у страі)
Саксонія Проціпаветраны знішчальнік F219 Sachsen
F220 Hamburg
F221 Hessen
5,800 тон У цэлым, улічваючы іх памеры, узбраенне і ролю, на міжнародным узроўні яны лічацца эсмінцамі[4].
Брандэнбург Шматмэтавы фрэгат F215 Brandenburg
F216 Schleswig-Holstein
F217 Bayern
F218 Mecklenburg-Vorpommern
4,900 тон
Брэмен Шматмэтавы фрэгат F213 Augsburg
F214 Lübeck
3,680 тон Будуць замененыя на чатыры фрэгаты тыпу F125[5].
Карветы (5 у страі)
Браўншвейг Шматмэтавы карвет F260 Braunschweig
F261 Magdeburg
F262 Erfurt
F263 Oldenburg
F264 Ludwigshafen am Rhein
1,840 тон Да 2023 года запланаваныя яшчэ пяць[6].
Мінныя тральшчыкі (12 у страі)
Энсдорф Тральшчык
M1090 Pegnitz
M1098 Siegburg
650 тон
Франкенталь Паляўнічы за мінамі M1063 Bad Bevensen
M1061 Rottweill
M1064 Grömitz
M1068 Datteln
M1065 Dillingen
M1069 Homburg
M1062 Sulzbach-Rosenberg
M1058 Fulda
M1059 Weilheim
M1067 Bad Rappenau
650 тон
Судны забеспячэння (11 у страі)
Берлін Танкер A1411 Berlin
A1412 Frankfurt am Main
A1413 Bonn
20,240 тон
Рон Танкер A1443 Rhön
A1442 Spessart
14,169 тон
Эльба Тэндэрнае судна A511 Elbe
A512 Mosel
A513 Rhein
A514 Werra
A515 Main
A516 Donau
3,586 тон
Іншыя (20 у страі)
Барбе Дэсантны карабель L762 Lachs
L765 Schlei
430 тон Выкарыстоўваюцца Камандаваннем Спецыяльных марскіх аперацый SEK-M.
Остэ Судна электроннай разведкі A52 Oste
A50 Alster
A53 Oker
3,200 тон
Вангераге Акіянскі буксір A1451 Wangerooge
A1452 Spiekeroog
798 тон
Гельголанд Ратавальны буксір A1458 Fehmarn 1,310 тон
Нордстранд Партовы буксір Y817 Nordstrand
Y819 Langeness
Y816 Vogelsand
Y812 Lütje Hörn
Y815 Scharhörn
Y814 Knechtsand
Ботсанд Кантроль забруджванняў Y1643 Bottsand
Y1644 Eversand
650 тон
Шведэнек Судна выпрабаванняў Y861 Kronsort
Y862 Helmsand
1,000 тон
Планета Даследчае судна A1437 Planet 3,500 тон
Горх Фок II Gorch Fock class Паруснае вучэбнае судна A60 Gorch Fock 1,760 тон

Марская авіяцыя[правіць | правіць зыходнік]

Шматмэтавы верталёт NHI NH90
  • 3-я марская авіяцыйная эскадра «Граф Цэпелін» (ням.: Marinefliegergeschwader 3 «Graf Zeppelin»)
  • 5-я марская авіяцыйная эскадра (ням.: Marinefliegergeschwader 5)
Тып Вытворчасць Прызначэнне Колькасць Заўвагі
Lockheed P-3C «Orion» Сцяг ЗША ЗША Патрульны самалёт 8 [2]
Eurocopter EC135  Германія Разведвальны самалёт 2 [2]
Dornier Do 228LM Германія Германія Наглядальны самалёт 5[7] [2]
Westland «Sea Lynx» Mk.88A Вялікабрытанія Вялікабрытанія Супрацьлодкавы верталёт 22 [2]
Westland «Sea King» Mk.41 Вялікабрытанія Вялікабрытанія Пошукава-выратавальны, транспартны верталёт 21 [2]
NHI NH90 Еўрапейскі Саюз Еўрасаюз Шматмэтавы верталёт замоўлена 18[2]
Camcopter S-100  Аўстрыя БЛА замоўлена 6

Прэфікс караблёў і суднаў ВМФ Германіі[правіць | правіць зыходнік]

У ВМФ Германіі выкарыстоўваецца прэфікс па тыпу карабля. Прэфікс па прыналежнасці да ваенна-марскіх сілаў дзяржавы адсутнічае.

Сцягі караблёў і суднаў ВМФ Германіі[правіць | правіць зыходнік]

Сцягі службовых асобаў ВМС Германіі[правіць | правіць зыходнік]

Знакі адрознення[правіць | правіць зыходнік]

Адміралы і афіцэры[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыя Адміралы Старшыя афіцеры Малодшыя афіцеры Кандыдаты ў афіцеры
Пагон
Нарукаўны знак
Нямецкае званне Admiral Vizeadmiral Konteradmiral Flottillen-admiral Kapitän zur See Fregatten-kapitän Korvetten-kapitän Stabskapitän-leutnant Kapitän-leutnant Oberleutnant zur See Leutnant zur See Oberfähnrich zur See Fähnrich zur See Seekadett
Беларускае

адпаведнае

Адмірал Віцэ-адмірал Контр-адмірал няма Капітан 1-га рангу Капітан 2-га рангу Капітан 3-га рангу Штабс-капітан Капітан-лейтэнант Старшы лейтэнант Лейтэнант

Унтэрафіцэры і матросы[правіць | правіць зыходнік]

Катэгорыя Унтэрафіцэры Матросы
Пагон
Нарукаўны знак
Нямецкае званне Oberstabsbootsmann Stabsbootsmann Hauptbootsmann Oberbootsmann Bootsmann Obermaat Maat Oberstabsgefreiter Stabsgefreiter Hauptgefreiter Obergefreiter Gefreiter Matrose
Беларускае

адпаведнае

Галоўны карабельны старшыня Галоўны старшыня Старшына першай стацці Старшына другой стацці няма Старшы матрос Матрос Старшыня Старшы сяржант Сяржант Малодшы сяржант Яфрэйтар Матрос
Знак на галаўныя ўборы

Зноскі

  1. Die Stärke der Streitkräfte [Personnel strength of German Armed Forces] (9 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
  2. а б в г д е ё "World Air Forces 2017". Flightglobal: 10. Праверана 10 February 2017.
  3. Nachrichtenfernsehen, n-tv. Marine stellt U36 in Dienst: Bundeswehr bekommt neue U-Boote. n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
  4. http://www.helis.com/database/sys/172_F_124_Sachsen_class
  5. Biggest Cuts In Years Are Coming For Germany. Aviation Week (23 студзеня 2012). Праверана 27 студзеня 2012.(недаступная спасылка)
  6. Nachrichtenfernsehen, n-tv. Fünf Schiffe für 1,5 Milliarden Euro: Bundeswehr soll neue Korvetten bekommen. n-tv.de. Праверана 7 December 2016.
  7. http://www.flugrevue.de/militaerluftfahrt/streitkraefte/die-flugzeugflotte-der-bundesmarine-dornier-do-228-212/721768?seite=2 Архівавана 8 чэрвеня 2017.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]